ПАЎНОЧНІКІ
Ліхія духі невядомага выгляду і дакладнага месца жыхарства, якія селяцца па ўсіх сядзібных забудовах, дзе жыве чалавек. Па іх галасах і хуткіх руках можна здагадацца, што гэта – маладыя гарэзы абодвух родаў, якія вандруюць як гуртам, так і паасобку. З іншымі сядзібнымі нячысцікамі яны не ладзяць.
П. пачынаюць сваволіць у час начнога спакою, яны абуджаюць цішыню дзікімі чалавечымі воклічамі, фальшывымі просьбамі пра дапамогу, плачам ці дзікім рогатам, свістам і ровам буры. Усё гэта адбываецца звонку памяшкання, з 11 – ай гадзіны вечара і да 3 – ай гадзіны ночы, якраз тады, калі чалавек сніць першы сон. Час дзейнасці П. збліжае іх з Начніцамі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4043
ПАЎНОЧНІКІ - ведзьмакі, ведзьмы, апойцы і наогул людзі, якія аддаліся злому духу, праклятыя ці адлучаныя ад царквы, па смерці сваёй не гніюць, таму што маці-сыра зямля не прымае іх; яны выходзяць па начах з трун, блукаюць поруч ранейшага свайго жылля і з'яўляюцца да родных і суседзей. (Славянская міталёгія)
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=3
ПАЎНОЧНІКІ
Па начах на вуліцах вёсак валэндаюцца і гаспадараць Паўночнікі. Дзе жыве чалавек — там ёсць і яны. Паўночнікі селяцца па ўсіх сядзібных забудовах, нягледзячы на прысутнасць сядзібных Духаў, якія не ладзяць з гэтымі гарэзамі. Паўночнікі пачынаюць сваю свавольніцкую дзейнасць ноччу, у час агульнага людскога спакою.
Яны выяўляюць сябе дзікімі чалавечымi воклічамі, фальшываю просьбаю дапамагчы, свістам і ровам буры, дзіўным рогатам ці плачам. Усё гэта робіцца звонку памяшкання, у якім знаходзіцца чалавек, і тым невыноснае, што застае чалавека, калі ён сніць першы сон, і доўжыцца да раніцы.
Дзе жывуць Паўночнікі як выглядаюць — ніхто не ведае. Можна здагадвацца па хуткіх рухах Паўночнікаў ды па галасах, што гэтыя гарэзы маладзей сярэдніх гадоў, што яны вандруюць паасобку і гуртам і што сярод іх ёсць і мужчыны, і жанчыны. Паўночнікаў асабліва шмат у тых вёсках, дзе багата моладзі.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/39.htm
|