АГАТУХА
Пачатак Шчодрага тыдня, або Багатая Каляда, Васiльеўская Каляда. У заходнiм Палессi – шчодры вечар Куготы, Гаготы або Агатуха. Паходжанне такога наймення вынiкае з абраду: кiдалi ў калодзеж кашу – вiдаць, гэта ахвяраванне культу вады, – тады ж гадалi i крычалi ў калодзеже: "Ку-гу-гу!". З iншых крынiц "Агатуха" паходзiць ад дзеяслова "гагатаць" (весялiцца, смяяцца).
Аўтар Алесь Лозка.
|