БАЕЧНІК
БАЕЧНІК (ПЕРАБАЕЧНІК) - злы хатні дух. З'яўляецца толькі ўначы і не любіць, каб за ім назіралі. Пасля страшных гутарак, гісторый можна чуць яго ціхі плач і глухія стрыманыя стогны, перарывіста-кароткі голас.
Пажадана не замаўляць з гэтымі духамі - дабра не будзе: можна небяспечна захварэць. Уяўляецца баечнік дзядком, маленькім, непаваротлівым. ...
Ходзіць босым, каб не чуваць было, як ён стаіць над чалавекам з працягнутымі над галавой рукамі (жадае пазнаць страшна ці не). Будзе разводзіць рукамі датуль, пакуль расказанае не наспіцца і чалавек не прачнецца ў халодным поту. Калі тым часам запаліць лучыну, можна ўбачыць ўцякаючыя цені, гэта ён. У хаце іх чатыры-пяць.
Самы страшны - вусаты перабаечнік, у яго вусы замяняюць рукі. Абараніцца ад перабаечніка можна заклёнам, але ён забыты. С.В. МАКСІМАЎ "Нячыстая, невядомая і хросная сіла"
Крыніца: http://dreamsilver-taro.narod.ru/libr/metod/dux/slav/part01/index.htm
|