АБЯРЭГІ МАЛАДЫХ
Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі. На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі. Акрамя гэтага, нявесце лёгка схаваць у складках свайго адзення маленькі абразДзевы Марыі, а жаніху — пакласці ў левую нагрудную кішэню маленькі абраз Ісуса Хрыста (абразы могуць быць імяннымі).
Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім прышпільвалі на адзенне са споднягабоку па шпільцы, чырвонымі ніткамі вышывалі невялікі крыжык, укладвалі ў абутак лісце рабіны, а ў кішэні — яе плады.
Таксама ў кішэні сыпалі трохі чацвярговай солі ці асвячоны спасаўскі мак. Адным з самых магутных абярэгаў для нявесты лічыўся пояс (стужка, нітка) чырвонага колеру, якім падпяразвалі нявесту, перш чым апрануць вясельны строй.
Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/cdd9a29012ff1617.html
|