ДОХ, ДАХЛЕЦ
Персанаж народнай дэманалогіі, вядомы на Тураўшчыне. Верагодна, адно з увасабленняў або эпітэтаў смерці, прынамсі, за гэта можа сведчыць нутраная форма яго імя.
Пераважна згадваецца ў выслоўях, дзе ён замяняе чорта (напрыклад, “А Д. его ведае”, “Іх до Д. було, тых карасей” і да г. п.).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1392
|