ДУХI ХАТЫ
Непасрэдна ў хаце заўсёды ёсць некалькі розных Духаў, якія ўдзельнічаюць у жыцці сям'і. Галоўнымі з іх з'яўляюцца другія гаспадары хаты і памагатыя сям'і — Хатнік і Хатніца.
Побач з імі жыве плойма шкадлівых Духаў, ад якіх людзі, аднак, вялікай шкоды не маюць. Але ў хату імкнуцца пралезці Нядобрыя Духі, ад якіх нічога, акрамя шкоды, людзі не ўбачаць.
Нядобрыя Духі легка трапляюць у хату, калі ў ёй не жывуць галоўныя Духі-гаспадары — Хатнікі.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/33.htm
|