НОВЫ ГОД - ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ ДАСТАТАК СЯМ’І
Падчас навагодніх святаў нашы продкі праводзілі шэраг абрадаў і рытуалаў, з дапамогай якіх спадзяваліся забяспечыць у новым годзе дастатак сваёй сям’і. Да прыкладу, клалі на падлогу салому — сімвал хлеба, дазваляючы дзецям падкідваць яе да столі, каб хлеб рос высокім.
Раніцай новага года праводзілі абрад засявання. Яго выконвалі таксама дзеці.
Яны хадзілі з торбачкай збожжа па вёсцы, заходзілі ў хаты і імітавалі сяўбу — пасыпалі падлогу зернем жыта, аўса, ячменю, жадаючы гаспадарам дабрабыту, добрага ўраджаю ў новым годзе і атрымліваючы ў адказ невялічкія падарункі.
Людміла МІНКЕВІЧ
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=71884