ДЗЕДАВІЦА

БАГАТКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАГАТКА

    Травяністая расьліна, насельніца ўдзірванелых узгоркаў, што цьвіце бесьпялёсткавымі кветкамі і якая ў купальскую ноч ужываецца для варажбы пра здароўе і дабрабыт кожнага зь сямейнікаў і кожнай свойскай жывёліны. Купальскім надвячоркам прынесеныя расьлінкі ўтыркаліся ў шчыліну сьцяны ў сенях адпаведна сямейнай герархіі — бацька, маці, дзеці па старшынстве, конь, карова, авечкі (усе разам), сьвіньні, куры і інш. За ноч кветкі распушваліся, утвараючы малыя пушыстыя шарыкі накшталт перацьвілага дзьмухаўца. Гэта было добрым знакам. Чыя кветка не распушылася, таго чакала няўдача і нават сьмерць. Паданьня пра паходжаньне незвычайнай расьліны не занатавана, аднак улучанасьць яе ў купальскі абрадавы комплекс і яе адмысловая назва «багатка» сьведчаць, што яна займае пэўнае мейсца ў нашай міфалогіі. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/96




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz