ПІЛІП (ПІЛІПЕЙ)
27/14 лістапада Піліп (Піліпей). Пярэдадзень Піліпаўкі. Апошні дзень падрыхтоўкі ткацкага начыння. Пачынаюцца халады, усе апранаюцца цяплей, таму на Тураўшчыне вядома прымаўка: «Ек залезе Піліп, то і Петро не вужэне» (Тураўскі сл., 1982).
У Лельчыцкім раёне, як і ў некаторых іншых, кажуць: «Піліп дзяцей адзявае». Перад Піліпаўкай заканчваліся вяселлі, таму спявалі:
Была восень, цяпер зіма, Былі хлопцы, цяпер няма... (Бярозаўскі раён)
Святы апостал Філіп (І ст.) – сучаснік Ісуса Хрыста, яго прыхільнік і прапаведнік слова Божага.
Святам замужніх жанчын у Румыніі лічыліся Філіпаўкі (Filipii). З 14 па 16 лістапада адзначалі трох Філіпаў, хатніх апекуноў сям'і.
Алесь Лозка