ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАВАРОЧВАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАВАРОЧВАННЕ

    Сімвалічныя дзеянні, якім прыпісвалася магічная сіла мяняць на адваротнае развіццё падзеі і ліхія прадказанні. Калі, напрыклад, помнік па нябожчыку быў пастаўлены перад засухаю, то прычыну яе ўзнікнення бачылі менавіта ў гэтым, - таму помнік пераварочвалі (каб засуха перавярнулася на дождж), пакуль зямлю зноў як след не прамочыць.

    Каб вывесці асот з поля, вырывалі адно яго каліва і, асвяціўшы, зноў закопвалі, перавярнуўшы коранем уверх. П. – гэта ўяўны спосаб навядзення парадку ў парушаных справах. Так, калі дзіця ўдзень спала, а ўночы гуляла, то каб прывесці яго да ладу, пераварочвалі каўняром уніз яго кашульку.

    Хворае дзіця пераварочвалі ў калысцы, надзявалі кашулю рукавамі на ножкі, удзень завешвалі вокны, а ўночы асвятлялі хату. Каб прайшла немач, хворага на радзімец ставілі ўніз галавою. Разам з тым П. – гэта і парушэнне натуральнага ходу падзей, заведзенага парадку, яно можа мець зусім непажаданы вынік.

    Калі нехта надумаецца ссыпаць зерне ў вывернуты мех, гэта можа прывесці да павароту на горшае (зерне можа звесціся); калі паслаць абрус навыварат, ад таго дому людзі могуць адвярнуцца; ад пасланай навыварат пасцелі і навалакі можа паявіцца бяссонне. З гэтай жа прычыны забаранялася хадзіць задам наперад пад пагрозаю смерці бацькі ці маці; не дапускалася выносіць нябожчыка галавою наперад, бо ўсе ў хаце перамруць.

    П., як лічылі, можа адагнаць ліхое прадказанне: калі сабака вые, варожачы на смерць, раілі пераварочваць посуд у доме (тады і ліха перавернецца на дабро); каб не спраўдзіўся нядобры сон, пераварочвалі бялізну. Пасцель, накрыўку аж да новага сну. П. вельмі часта выкарыстоўваўся ад сурокаў, дзеля чаго надзявалі панчохі, адзенне і шапку навыварат.

    З апатрапеічнай мэтаю часта браўся вывернуты кажух: з ім сустракалі на парозе дома дзіця пасля хрышчэння; яго сцялілі пад дзяжу ў час пасаду; з ім праводзілі пад вянец і сустракалі з-пад вянца маладых. Часам у перавернутай адзежы хадзілі ў лес, каб не заблудзіць і не трапіць да Лесавіка.

    Паводле народных перакананняў, Вадзянікі пасля асвячэння вады на Вадохрышча ўцякаюць з вадаёмаў і прыходзяць у сяло па вазкі і сані, каб вывезці сваіх дзяцей, таму сяляне ў гэты дзень лічылі за лепшае перавярнуць свій транспарт.

    Ад наведвання нябожчыкаў сяляне перастаўлялі ў возе аглоблі і, перавярнуўшы вось, мянялі правае і левае кола; або, раскапаўшы магілу чарадзея, пераварочвалі яго труп, каб больш не прыходзіў у вёску.

    Супраць шкодніцтва жывых чараўнікоў “пераварочвалі” мянушкі ў кароў, у выніку чаго, верылася, ведзьма малочная атрымае малако ці мачу іншых жывёлаў; або – запаліўшы свечку, яе пераварочвалі, скручвалі і запальвалі з другога канца, і калі яна згарыць – гэтак жа скруціцца і загіне ліхадзей.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4093




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz