ДЗЕДАВІЦА

ДЗІЕВАС, ДЗІЕЎС, ДЭЙВС
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗІЕВАС, ДЗІЕЎС, ДЭЙВС

    Вярхоўны бог балцкага пантэона (літ. Dievas, лат. Dievs, прус. Deiwis), персаніфікацыя светлага дзённага неба. У латышоў ён меў таксама імя Debestevs або Debess tevs – “бацька неба”, што пераклікаецца і з беларускім Неба – бацька. Дз. – адзін з найбольш архаічных персанажаў у міфалогіях блізка зсіх індаезрапейскіх народаў.

    У міфалогіі балтаў вобраз Дз. даволі аморфны, часам ён выступае як бог наагул, што было замацавана і хрысціянскай тэрміналогіяй. Ад суседніх балтаў гэты персанаж, прынамсі, яго імя, трапіў і ў народную культуру беларусаў. Так, у Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Быў вядомы камень з выемкамі з назвай Дзево блюдас “блюда бога”.

    Вядома ў нас было і другое імя Дз. – Акопірнас ( з прус. Акампірс “ самы першы”). Цікава, што ў паданні пра Жалгіўна – Каралюса, вужынага караля, апошні названы родным братам Акопірнаса.

    У балцкіх народаў Дз. былі прысвечаны шматлікія пагоркі, што з’яўляецца яго натуральным месцам знаходжання. З увагі на гэта можна меркаваць, што ў шэрагу выпадкаў вядомыя ў Беларусі ў розных мясцінах так званыя Дзявочыя горы могуць захоўваць сляды колішняга ўшаноўвання гор Дз., якія пазней у выніку дээтымалагізацыі былі перавытлумачаны як Дзявочыя або Паненскія.

    Не выключана таксама, што ў запісным на Тураўшчыне выразе “дзевоча ноч” у значэнні “зорная, месяцавая ноч” яшчэ захоўваюцца глухія нагадкі на даўнейшае значэнне імя Дз. – “светлае, яснае неба”.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/1282




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz