МАСЛЯНЫЯ ДЗЯДЫ
Масляныя Дзяды (Мясаедныя, Паставыя, Зiмовыя, Стрэчаньскiя) – пятнiца i субота, а ў некаторых раёнах Беларусi яшчэ i чацвер, перад Масленiцай; называлi таксама Дзедавай пятнiцай.
Ранiцай палiлi печку, бялiлi ў хаце, засцiлалi стол чыстым абрусам, вешалi новы ручнiк – чакалi гасцей, "дзядоў". Звычайна рыхтавалі сем посных страў (суп з грыбамі, бліны, каша з маслам посным і г.д.).
Пасля рытуальнага абеду пакiдалi на стале "дзядам", у сувязi з чым гаварылi: "Дзяды не зналi бяды, а нашы ўнукi зазналi мукi" (Свiслацкi раён).
Алесь Лозка