ДЗЕДАВІЦА

ГРАМНІЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРАМНІЦЫ

    Зімовае свята народнага календара (адзначалася 2 лютага с. ст.). Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.

    Паводле іншых меркаванняў Г. названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты. Другая назва Г. – стрэчанне – тлумачыцца як “стрэча” зімы з летам (“Грамніца – зімы палавіца”).

    Па стану надвор’я ў гэты дзень прадказвалі надвор’е надыходзячых вясны і лета. Калі на Г. вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое; мяцеліца на Г. прадказвала доўгую вясну, а значыць – недахоп корму для жывёлы; пацяпленне на Г. сведчыла пра раннюю вясну (“калі на грамніцы певень, нап’ецца вадзіцы, то на Юр’е вол пад’есць травіцы”), аднак лета чакалася непагоднае з невялікім ураджаем.

    Асноўным рытуалам на Г. было асвячэнне ў царкве свечак (уплыў хрысціянскай рэлігіі на ранейшае язычніцкае свята). Грамнічныя свечкі (грамніцы) шанавалі ў народзе: іх запальвалі ў навальніцу, каб маланкі не спалілі хату; давалі хвораму ў час агоніі, выкарыстоўвалі як лячэбны сродак ад галаўнога болю; падвешвалі ў хляве ці стайні, каб нячыстая сіла не шкодзіла хатняй жывёле. Пасля свята Г. селянін пачынаў рыхтавацца да веснавых работ.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11753

    ГРАМНІЦЫ, СТРЭЧАННЕ

    Зімовае свята народнага каляндара (каталікі адзначаюць яго 2 лбтага, а праваслаўныя – 15). Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.

    Паводле іншых меркаванняў, Г. названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты.

    Другая назва свята – Стрэчанне ( ад царкоўна – славянскага “Сретенье”) у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сіміяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам:

    “А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, 

    Зіма з летам стрэлася, стрэлася. 

    Лета зіму піхнула, піхнула

    І ножачку звіхнула, звіхнула.

    Зіма пайшла плачучы, плачучы, 

    Лета пайшло скачучы, скачучы”.

    Дзяцей, зацікаўленых пабачыць сустрэчу зімы і лета, псылалі голых і босых за гумны і гароды, абяцаючы, што зіма ім дасць чырвоныя боты. Пра гэты пераломны дзень казалі: “На Грамніцы – паўзімцы”.

    Па стане надвор’я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета. Якая пагода на Г., такая і вясна. Калі на Г. вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое; мяцеліца на Г. прадказвала доўгую вясну, а значыць – недахоп корму для жывёлы; пацяпленне на Г. сведчыла пра раннюю вясну (“Калі на Г. певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы”), аднак лета чакалася непагоднае, з невялікім ураджаем (“На Г. адліга – з ураджаю будзе хвіга.2).

    Асноўным рытуалам на Г. было асвячэнне ў храмах свечак (гл. Грамнічная свечка). На свята маці пяклі з цеста дочкам сярпы, а сынам косы. Пасля Г. сяляне пачыналі рыхтавацца да веснавых работ, мужчыны ладзілі сохі і бароны, жанчыны садзіліся за кросны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1032

    ГРАМНІЦЫ — ПАЛАВІНА ЗІМІЦЫ.

    02.02.2010 Каталікі сёння адзначаюць свята Ахвяравання Пана, а халады здаюць пазіцыі вясне. На Грамніцы ў касцёле асвячаюць свечку — сімвал Хрыста. Назва свята паходзіць ад слова “грамніца” — гэта i ёсць святочная свечка.

    Ахвяраванне Пана — так па касцельным каноне называецца свята, бо ў гэты дзень бацькі Езуса, Марыя і Юзаф, упершыню прынеслі сваё дзіця ў храм, каб ускласці ахвяру Богу за дараванае ім немаўля.

    У гэты дзень людзі са свечкамi запаўняюць касцёлы. Пасля імшы i працэсii, у час якой асвячаюцца свечкi, гаспадар дома абыходзiць са свечкай свае ўладаннi, дзе выконвае ролю “хатняга святара”, атрыманую ў храме.

    Гаспадар жагнае свечкай акно (каб абаранiць жытло ад маланак), дзверы (каб туды “наплывала” Божая ласка), а затым выпальвае грамніцай знак крыжа на адной з бэлек столi.

    Грамнiчныя свечкi давалі ў рукi цяжка хвораму, трымалі ля немаўляці ў дзень нараджэння. Праваслаўная назва свята — Стрэчанне (Сретение). Паводле народных назіранняў, у гэты дзень адбываецца сустрэча зiмы з вясной.

    Нездарма ж кажуць: “Грамнiца — зiмы палавiца”. Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое. Завiруха прадказвала доўгую вясну.

    Тадэвуш НОВАК

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=43363




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz