ДЗЕДАВІЦА

ВАСІЛІСК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 49
    Гасцей: 49
    Карыстальнікаў: 0

    ВАСІЛІСК

    Выводзяць беларусы Змея наступным чынам. Калі чорны певень пражыве сем гадоў, то пад канец сёмага года знясе асаблівае з выгляду яйка, якое па форме нібыта ракавіна звычайнага смаўжа. Гэтае яйка трэба насіць пад пахаю тры гады. Тады вылупіцца з яго маленькае Змеяня.

    Яго трэба пеставаць, трымаць у цяпле, карміць яешняй (гэта яго выключная ежа) і нічым не раздражняць. Тады ён будзе служыць больш верна, чым сябра. Стаўшы дарослым, Змей пачне лятаць і прыносіць снапы з чужых палёў у гумно, золата з невядомых скарбаў. Увечары яго можна часам бачыць на небе.

    Як ляціць вогненны, чырвоны — золата нясе, як цёмны, чорны — збожжа, снапы. Убачыўшы, што Змей пераносіць скарбы, з яго не трэба смяяцца, бо ён спаліць насмешніка з хатнім скарбам.

    Хто прагне авалодаць дабром, якое нясе Змей, павінен тры разы сказаць: «чур-чур-чур» і разаслаць белую хусту на зямлі усё дабро ссыплецца на хусту.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/106.htm

    Клопат нашых дзядоў – успомніць да 15 студзеня аб тым, колькі ж гадоў пеўню? Але аб тым абавязкова ведала і вясковая бабка. Прыходзіла яна да хаты, у падклецці якой быў певень шасці гадоў, і сыпала у ганка жменю збожжа. Гэта значыла, што пара пеўню галаву секчы, а яе трыбухамі і крыльцамі надарыць.

    Чаго ж так асцерагаліся ў вёсках? Ды казалі старыя, у гэты час за ваколіцай у белага бора, у дарог на сямі вятрах, стаіць ліхаманка - нячыстая сіла. З трох дзюбаў яна, жоўта з твару, рукаста, валлё набіта, а вочы галодныя, куралапая яна. Але перш наперш шукае ліхаманка двор, дзе быў певень сямі год, чорны.

    Як у народзе прыкмечана, да сямі гадоў нават самы што ні на ёсць агністы певень пяром чарнее. Гэтаму то пеўню кланялася ліхаманка, курасадню яго сліной абмывала. Ёсць павер'е, што сямігадавалы чорны певень 15 студзеня адкладае ў гноі яйка.

    А 4 чэрвеня з гэтага яйка народзіцца цар змей Васіліск. І тады ў вёсцы ўсыхае зямля, гуляе агонь ад хаты да хаты, пачынае сохнуць усё маладое.




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz