ГУСЬ
Як і іншыя “водныя” птушкі, у касмаганічных уяўленнях і адпаведных міфах выступае як птушка, звязаная з пачатковым хаатычным станам першаматэрыі, і адначасова як сутворца Сусвету, якая падымае з дна мора першыя кавалкі зямлі, з якой Бог стварае ўсё інае.
Звяртае на сябе ўвагу і называнне беларусамі “гусінай дарогай” Птушынага шляху, па якім згодна з павер’ем, падымаюцца душы да неба, бо менавіта ён указваў дарогу ў вырай. І як вестка “адтуль” успрымаецца “санкцыянаванне” Г. шлюбу:
“Ляцелі гусачкі цераз сад,
Крыкнулі Манечку на пасад”.
З дапамогай Г. ратуецца ад Бабы Ягі, якая ўвасабляе той свет, Піліпка ў казках. У беларускіх казках часта ўзгадваецца і пра кашулі з пер’яў ці чароўныя крылы як своеасаблівую вопратку дзяўчат, што ператвараюцца ў птушак ( напрыклад, у казцы “Гусачкі – галубачкі”).
Такім чынам, Г. у беларускай народнай традыцыі сімвалізуюць пасярэднікаў паміж супрацьпастаўленымі сферамі, якія пераносяць паміж светамі як весткі, так і самога чалавека. У народных уяўленнях Г. прыпісваецца шлюбная мужчынская сімволіка.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1122ё
|