ДЗЕДАВІЦА

ДЗЯДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЯДЫ

    Народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Дз. таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць Дз. ад дахрысціянскага ўсх.-слав. Звычаю трызны; звязаны з культам продкаў.

    Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскага культу. Дз. спраўлялі ў пэўныя дні 3 – 4 і больш разоў на год ( у залежнасці ад мясцовасці) вясною і ўвосень.

    Галоўнымі былі Дз. змітраўскія (асяніны) – у суботу перад Змітравым днём (26 кастр. С. ст.), на радаўніцу, а таксама перад масленіцай, сёмухай. На Дз. гатавалі святочныя і абрадавыя стравы (абавязковымі былі куцця, бліны, клёцкі, яечня, мяса). Паводле звычаю, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі ў асобны посуд частку нябожчыкам.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12493

    ДЗЯДЫ

    Свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў (“дзядоў”). У славянскай міфалогіі Дз. называюць таксама душы продкаў. Дз. адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія або стаўроўскія), пятроўскія, змітраўскія. Восеньскія Дз. (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) самыя галоўныя.

    Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дз., Піліпаўскія Дз., Змітраўскія Дз. ды інш.). У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дз. у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. У гэты дзень усе хатнія мыліся ў лазні і пакідалі крыху вады і венік для Дз. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалі вячэру.

    Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі па імёнах продкаў. У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў – дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзіннаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з’есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі.

    Сярод страў былі варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой ды інш. На стол ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў нароі і адкладаў ежу. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады.

    На Дзісеншчыне выпісвалі з сямейнай хронікі памерлых і ўпісвалі нованароджаных. Пасля вячэры гаспадар казаў: Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелі, пілі, елі, ляціце ж цяпер да сябе!” У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў, бо лічылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы. Часам пасля вячэры весялілі Дз. Былі песні, пляскі, маскарады.

    Пасля заканчэння вячэры свечку тушылі хлебнай скарынкай або блінам. Існавала прыкмета: калі дым пойдзе ўверх – добра, а калі нахілена, асабліва ў бок дзвярэй, то ў сям’і нехта памрэ. Паводле павер’я, калі не спаць ноч пасля Дзедавай вячэры, то можна ўбачыць Дз.

    У некаторых раёнах Беларусі на Дз. наведваюць могільнікі – робяць прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладаюць магілы дзірваном, камянямі, ставяць крыжы. Пасля на магілах пакідаюць пачастунак.

    Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. З дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт. Гл. таксама Дзед.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1342




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz