ДЗЕДАВІЦА

ЗБОРЫ ЖАНIХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗБОРЫ ЖАНIХА

    Падрыхтоўка жанiха ад ад'езду да нявесты суправаджалася шматлiкiмi рытуальна-магiчнымi дзеяннямi i нагадвала старажытныя «ўзброеныя наезды, звязаныя са звычаямi выкрадання нявесты». У той жа час яны насiлi прадуцыравальны (абсыпанне жытам) i ахоўны (напрыклад, чырвоны колер у адзеннi жанiха i г.д.) характар.

    Памыўшыся крынiчнай вадой, прынесенай з вечара, жанiх надзяваў адзенне, спецыяльна падрыхтаванае да вяселля. Звычайна гэта былi светлыя штаны i светлая кашуля з яркiм арнаментам на грудзях i рукавах. Затым ён падпярэзваўся шырокiм поясам з чырвоным арнаментам па краях. У верхнiм адзеннi жанiха таксама прысутнiчалi элементы чырвонага колеру: шапка, хуста з чырвоным бантам, чырвоны бант цi стужка на кажусе i г. д.

    Ранiцай у дом да жанiха запрашалi самых блiзкiх сваякоў: цётак, дзядзькоў, хросных бацькоў i г.д. Дачакаўшыся галоўных прадстаўнiкоў сваёй радзiны, гаспадары распачыналi першапачатковы абрад збiрання жанiха: яго садзiлi на «пасад» – кош са збожжам жыта. У гэты момант хросная мацi тройчы выстрыгала яму на патылiцы крыжападобна некалькi пасмаў валасоў.

    Сваты i дружкi маладога збiралi «падарожную валiзку», якая будзе самым цудоўным чынам дапамагаць перамагаць «нечаканыя» перашкоды на шляху вясельнага картэжа i па дарозе да нявесты, i па дарозе дадому пасля вянчання. З сабой бралi некалькi пляшак гарэлкi, хатняе печыва, мёд, грошы, закуску для тых, хто будзе «лавiць зайца» – перагароджваць дарогу маладым.

    Калi ўсё было падрыхтавана да ад'езду, бацькi ставiлi ў цэнтры хаты стол, засцiлалi яго белым iльняным абрусам, ставiлi вядро з вадой i запальвалi грамнiчную свечку. Бацька браў саматканы ручнiк, перавязваў iм рукi сына, тройчы абводзiў яго вакол стала i вёў да парога. Затым даваў яму ў рукi невялiкi абраз з выявай Хрыста, а мацi, трымаючы ў руках грамнiчную свечку i хатнi абраз, благаслаўляла сына ў дарогу.

    Абраз пакiдалi дома, а «грамнiцу» сват браў з сабой, каб перасцерагчы вясельны картэж у дарозе. Затым гасцей запрашалi за стол, гучалi пажаданнi, спявалiся вясельныя песнi. Усе разам выходзiлi на вулiцу i сядалi ў вазы: на першы сядаў жанiх, хросныя бацькi, сваты, на наступны – сястра з елкай цi вясельным дрэўцам i хлебам-соллю, на астатнiя вазы сядалi сваякi i дружкi жанiха, музыкi.

    Мацi апранала на сябе вывернуты на левы бок кажух i тройчы абыходзiла вясельны поезд, абсыпаючы яго жытам цi аўсом. На Беларусi меў месца i такi звычай, калi жанiх i нявеста ехалi ў царкву паасобку i да вянчання не сустракалiся. Звычайна такi «парадак» быў заведзены на вяселлях гарадской iнтэлiгенцыi каталiцкай канфесii.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b686f7b9f99126b9.html

    ЗБОРЫ І АД’ЕЗД ЖАНІХА ДА НЯВЕСТЫ

    Памыўшыся крынічнай вадой, прынесенай з вечара, жаніх надзяваў адзенне, спецыяльна падрыхтаванае да вяселля. Звычайна гэта былі светлыя штаны і светлая кашуля з яркім арнаментам на грудзях і рукавах.

    Затым ён падпярэзваўся шырокім поясам з чырвоным арнаментам па краях. У верхнім адзенні жаніха таксама прысутнічалі элементы чырвонага колеру: шапка, хустка з чырвоным бантам, чырвоны бант ці стужка на кажусе і г. д. У савецкія часы, асабліва ў 60—80-я гады, узнікла дзіўная і зусім неабгрунтаваная характарам святочнай падзеі традыцыя апранаць жаніха ў касцюмы выключна чорнага колеру.

    Так, у гісторыі і культуры чалавецтва заўсёды існавала супрацьстаянне жаночага і мужчынскага пачаткаў. Яно прасочвалася практычна ва ўсіх аспектах жыцця-дзейнасці: у раздзяленні заняткаў, у адзенні, характары паводзін, коле абавязкаў, абрадавай практыцы.

    Аднак вяселле заўсёды ўспрымалася як момант своеасаблівага перанараджэння жаніха і нявесты, пачаткам стварэння новай сямейнай пары, для якой самым важным будзе гармонія суіснавання.

    Гэта фізічнае, духоўнае і энергетычнае адзінства будзе асабліва падкрэслена ў той момант, калі маладыя стануць у храме на белы ручнік (пагадзіцеся, надзвычай парадаксальная сітуацыя: двое стаяць на белым ручніку: адна — у белым адзенні — што прыгожа і гарманічна, другі — у чорным, што зусім незразумела і ўносіць дысгармонію ў дамініраванне светлага настрою).

    Раніцай у дом да жаніха запрашалі самых блізкіх сваякоў: цётак, дзядзькоў, хросных бацькоў, дружбантаў. Дачакаўшыся галоўных прадстаўнікоў сваёй радзіны, гаспадары распачыналі першапачатковы абрад збірання жаніха: яго садзілі на “пасад” — кораб з зернем жыта.

    У гэты момант хросная маці тройчы выстрыгала яму на патыліцы крыжападобна крыху валасоў. У некаторых рэгіёнах гэты абрад выконвала родная сястра жаніха, а дзе-нідзе валасы не выстрыгалі, а абпальвалі на скронях грамнічнай свечкай (зноў-такі крыжападобна).

    Усе гэтыя дзеянні сімвалізавалі рытуальны пераход жаніха “з рабяцкага стану да ў мужчынскую славу”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27648

    А ў той час сваты і дружкі маладога збіралі “падарожную валізку” — своеасаблівы “абрус-самабранку”, які будзе самым цудоўным чынам дапамагаць перамагаць “нечаканыя” перашкоды на шляху вясельнага картэжу і па дарозе да нявесты, і па дарозе дадому пасля вянчання.

    З сабой бралі некалькі пляшак гарэлкі, дамашняе печыва, мёд, грошы, закуску для тых, хто будзе “лавіць зайца”, — перагароджваць дарогу маладым. Калі ўсё было прыгатавана да ад’езду, бацькі ставілі ў цэнтры хаты стол, засцілалі яго белым ільняным абрусам, ставілі вядро з вадой і запальвалі грамнічную свечку.

    Бацька браў саматканы ручнік, перавязваў ім рукі сына, тройчы абводзіў яго вакол стала і вёў да парога. Затым даваў яму ў рукі невялікі абраз з выявай Хрыста, а маці, трымаючы ў руках грамнічную свечку і хатні абраз, благаслаўляла сына ў дарогу. Абраз пакідалі дома, а “грамніцу” сват браў з сабой, каб перасцерагчы вясельны картэж у дарозе.

    У Мінскай і Віленскай губернях дружка жаніха (“маршалак”, “князь”) браў ручнік ці хусту за адзін край, а другі край аддаваў жаніху, запальваў грамнічную свечку, тройчы абводзіў жаніха вакол стала і лавак, на якіх сядзелі госці і сям’я жаніха, і вёў яго “на пасад”. Пры гэтым гучалі такія словы: “Ацец, маці, добрыя людзі, старыя і маладыя, благаславіце дзіця на пасад”.

    Усе разам адказвалі: “Бог благаславіць”. Жаніх павінен быў кланяцца да зямлі ўсім прысутным і дзякаваць ім за благаславенне. Перад тым як сесці, жаніх тройчы хрысціўся. А бацькі жадалі яму здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту. Потым шафер такім жа чынам выводзіў жаніха на двор. Затым гасцей запрашалі за стол, гучалі пажаданні, спявалі вясельныя песні.

    Аднак “стол” быў непрацяглым — “ой, час-пара ў вазочкі садзіцца”. Усе разам выходзілі на вуліцу і сядалі ў вазы: на першы садзіўся жаніх, хросныя бацькі, сваты, на другі — сястра з елкай ці вясельным дрэўцам і хлебам-соллю, на астатнія вазы — сваякі і дружкі жаніха, музыкі.

    Маці надзявала на сябе вывернуты на левы бок кажух і тройчы абыходзіла вясельны поезд, абсыпаючы жытам ці аўсом. У некаторых рэгіёнах маці павінна была насыпаць крыху зерня сыну за кашулю.

    У Слуцкім раёне вясельны поезд павінен быў абсыпаць бацька жаніха. На Беларусі меў месца і такі звычай, калі жаніх і нявеста ехалі ў царкву паасобку і да вянчання не сустракаліся. Звычайна такі “парадак” быў заведзены на вяселлях гарадской інтэлігенцыі каталіцкай канфесіі.

    (Працяг будзе.)

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27667




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz