ЛЕСАВЫ
Вярнідуб – асілак. Вярнідуб, Дубавік, Дуб-Дубавік, Дубіна, Лесавы – персанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак сюжэтнага тыпу, часовы памочнік галоўнага героя-асілка (Кацігарошка, Івашкі-Мядзведжага Вушка і інш.).
Ён быў здольны выварочваць стогадовыя дубы з карэннем, размахваць імі, як голлем, і далёка перакідваць іх.
У казках герой-асілак выпрабоўвае моц Вярнідуба, пасля залічвае яго ў сябры, і яны разам з іншымі народнымі волатамі змагаюцца супраць розных злых сіл і заваёўнікаў, у тым ліку і фантастычных (Змей, Кашчэй Бессмяротны (Здыхлік Неўміручы)), што выяўлялі сваёй дзейнасцю антычалавечыя злыя сілы.
Вярнідуб у некаторых фізічных праявах саступаў асілку. Казкі з вобразам Вярнідуба сустракаюцца таксама і ў рускім ды ўкраінскім фальклоры.
Крыніца: http://www.gants-region.info/index/0-651