ДЗЕДАВІЦА

ЛЮБМЕЛ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЮБМЕЛ.

    Бог шлюбу, у гонар якога ў Мінскай І Віцебскай губернях ладзілі абрад. У дзень вяселля апраналі прыгожага хлопчыка 10 – 12 гадоў у белую кашулю з прыгожым поясам, абувалі ў чырвоныя боты ці чаравікі, на галаву надзявалі вянок з чырвоных кветак ці накшталт вянка чырвоны завой, прыбіраючы яго такім чынам у Л.

    Падобным чынам сяляне са свайго асяроддзя выканаўцу на ролю той ці іншай міфічнай істоты. Пераапрануўшыся ў адпаведную вопратку, стваралі патрэбны персанаж, які станавіўся цэнтрам абраду (Лёля, Куст, Русалка, Шчадрэц, Ярыла ды інш.). Разам з бацькамі жаніха і нявесты Л. сустракаў маладых, даруючы ім мядзяныя манеты ў чырвонай хустачцы.

    Тыя кланяліся яму4 і, првёўшы пад рукі ў пакой, садзілі Л. поруч з сабою на ганаровае месца. Ён частаваў іх віном і закускаю. Вобраз Л. згадваецца і ў вясельных песнях:

    “Прыгожая ты, красачка,   

    Уселася з Любмелам.   

    Бадай жа ён табе, матачка   

    Даў долю з тваім мілым”.

    Калі маладыя ішлі ў камору на першую шлюбную ноч, Л. разуваў жаніха, а ў чаравікі нявесты клаў медзяныя грошы, якія лічыліся святым дарам і абяцаннем кахання. Разлад сямейнага кахання адбіўся ў прымаўцы “Любмелевы грошы згубілі”. Л. у беларускай міфалогіі выступае аналагам старажытнагрэцкаму Гіменэю.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3263




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz