ДЗЕДАВІЦА

ВАМПІР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАМПІР

    (франц. vampire, ням. Vаmpir), у старадаўнiх павер'ях беларусаў i iнш. славянскiх народаў - мярцвяк, якi ноччу выходзiць з магiлы, каб шкодзiць людзям (смактаць кроў, душыць, iрваць на часткi i г. д.).

    Паводле нар. фантазii, прыкметныя рысы В.тоўстыя (раздутыя) губы i тонкi, востры, як змяiнае джала, язык. У нар. вераваннях вобраз В.- увасабленне страху прымхлiвых людзей перад памерлымi чараўнiкамi i чараўнiцамi (стараж. славяне нават прыносiлi В. ахвяры).

    Страцiў рэлiгiйнае значэнне ў 2-й пал. 19 - пач. 20 ст. Уяўленне аб В. адлюстравана ў бел. фальклоры (казках).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10313

    ВАМПІР - мярцвяк, які быў пры жыцці злыднем, рабаўніком і наогул чалавекам з заганнымі схільнасцямі, у цела якога ўсяліліся нячыстыя духі. Запэўніваюць яшчэ, што калі котка пераскочыць праз нябожчыка, калі ён ляжыць у хаце, то памерлы абавязкова зробіцца вампірам.

    Выскаленыя зубы мерцвяка і чырвань на яго шчоках паказваюць у ім вампіра. Праз сорак дзён пасля скону чалавека, злы дух, які пасяліўся ў яго трупе пачынае выходзіць з магілы, блукае па хатах і смокча кроў з вушэй немаўлятаў і сталых.

    Каб пазбавіцца ад вампіра, яго замаўляюць увайсці ў гарлач, пасля заклёну горла гарлача затыкаюць коркам, і затым адпраўляюцца на абранае месца, там запальваюць некалькі вазоў дроў і дзёрну і кідаюць гарлач у сярэдзіну полымя: калі пасудзіна раскаліцца і лопне з моцным трэскам, "народ супакойвае сябе думкаю, што вампір ужо згарэў".

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=3




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz