ДЗЕДАВІЦА

ВОЧЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВОЧЫ

    Орган зроку, які ў народных уяўленнях успрымаецца як уваход у цела чалавека. Сімволіка В. цесна звязаная з асноўнымі пазіцыямі многіх кодаў мовы культуры. У межах астранамічнага кода Сонца, Месяц і зоркі разумеліся як вочы боства.

    У праекцыі на мікракосм хаты В. дпавядае акно (параўн. этымалагічную сувязь гэтых слоў), вераванні накшталт “ калі вязуць нябожчыка, нельга глядзець у вакно – забаляць вочы”; ландшафтавы код вылучаў “вока” ў багне ці ростані, сыпалі соль, каб засыпаць вочы ліхому”.

    Дарэчы, В. – адна з вызначальных прыкмет чарадзея: у адных яны чырвоныя і гараць, у другіх наагул толькі адно вока (параўн. Ліха аднавокае); крывы чорт, які глядзеў адным вокам і заманьваў падарожных у небяспечнае месца, перакідваючыся блукаючым агеньчыкам, аднавокі Варлівока ды інш.

    У зрэнках ведзьмы можна пабачыць фігуру д’ябла, а сама яна не мае адбітку ў вачах суразмоўцы. Вока непасрэдна ўяўлялася месцам, дзе можа пасяліцца нячыстая сіла – “калі вока скача, дык трба яго левай рукой мезеным пальцам перакрыжаваць, каб нячысцікі пакінулі”.

    Наогул сімволіка В. наўпрост перасякаецца з сімволікай люстра (узгадаем матыў згубнасці позірку вочы ў вочы, вобраз Вія ды інш.). Што да вегатыўнага кода, у многіх міфах і легендах гвалтоўна страчанае вока ператвараецца ў каштоўны метал ці кветку – як вочы Васілька сталі валошкай, васількамі.

    З сімволікай вачэй стасуецца і матыў “зглазу”, сурокаў. Ліхія В., у народных поглядах, меў той, каго двойчы адымалі ад мацярынскіх грудзей або каму маці спачатку дала “левую цыцку”. Сурочыць сваімі В. маглі і жаба, змяя, сабака. Асаблівая сакральная роля надавалася В., погляду нябожчыка.

    Лічылася, калі вочы памерлага няшчыльна заплюшчаныя, то ён “выглядае” чарговую смерць. Разбуральная моц прыпісвалася і позірку чарадзея, які ў момант смерці рабіў зло тым жывым, хто трапляў у поле яго зроку. Хваробы

    В. звязваліся з парушэннем забароны працаваць у тыя ці іншыя святы, а менавіта шыць, прасці ў пятніцу і ў дні ўшанавання святой Параскевы Пятніцы, каб не “запарушыць” ёй В. На Гомельшчыне ў святы не пралі бялізну, каб не “ повыпараці вочы” тым, хто будзе раджаць.

    У памінальныя дні катэгарычна забаранялася бяліць хату, каб “не замазаць” продкам В. Важкі ў беларускай традыцыі і матыў сляпога, які нярэдка бачыць боскую ісціну глыбей, чым звычайныя людзі. Гл. таксама Невідушчасць.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/602




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz