ДЗЕДАВІЦА

МАЛОЧНЫЯ ВЕДЗЬМЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МАЛОЧНЫЯ ВЕДЗЬМЫ

    Малюнак Валера Славука

    МАЛОЧНЫЯ ВЕДЗЬМЫ – міфічныя істоты, якія лічыліся шкоднымі, бо адбіралі ў кароў малако, ад чаго зьмяншаўся надой, а малако рабілася вадкае, безь вяршкоў, у той час як у саміх Малочных ведзьмаў малако рабілася надзвычай густое й адразу ў даёнцы зьбівалася ў масла. Свае чарадзейскія намеры

    Малочныя ведзьмы найчасьцей ажыцьцяўлялі ў тыя дні, “калі раса малочная” – на сьвятога Юр’я (першае запасваньне жывёлы) і на Купальле. У першы свой шабас на купальскую ноч Малочныя ведзьмы й чэрці зьбіраліся разам і ладзілі агульнае купаньне ў малацэ, адабраным у чужых кароў. У гэты ж дзень малочныя ведзьмы езьдзілі на каровах з пашы да ваколіцы.

    Малочныя ведзьмы ніколі не насілі з сабою малака – ім дастаткова было ўтыркнуць нож у дрэва, і яно пачынала струменіць адтуль!

    Пад малочнымі ведзьмамі падазравалі асобных мясцовых жанчын, здольных ажыцьцяўляць чарадзейскія дзеяньні ня толькі ў сваім натуральным абліччы (на ліхі промысел яны выходзілі аголенымі ці ў кашулі, з раскудлачанай галавою), але й ператвораных у нейкую зааморфную істоту: жабу-рапуху, сабаку, котку, ласку, курыцу, гругана, леляка (казадоя), гадзюку, яшчарку, муху.

    Заўважаным у вядзьмарстве асобам стараліся нічога не даваць, каб праз пазычаную рэч Малочныя ведзьмы не адабралі малака. Спосабы здабычы малака ўяўляліся неаднолькава:

    Малочная ведзьма магла адабраць малако ў каровы нават толькі глянуўшы на ейнае вымя ці пакаштаваўшы ейнага малака, а таксама ўзяўшы касмыль ейнае поўсьці, магла перакінуцца ў дробную жывёліну й, пачапіўшыся да вымені, высмоктвала малако, ад чаго карова шалела й захворвала…

    Супраць Малочных ведзьмаў імкнуліся змагацца: прыкладам, падазронай жабе наносілі раны, спадзеючыся, што адпаведнае калецтва абавязкова праявіцца й на сапраўднай ведзьме (багата ў беларусаў ёсьць розных баек пра тое, як на раніцу чыясьці суседка насамрэч апыналася зь перабітай рукою!).

    Шмат было засьцярогаў і для самой жывёліны: самае простае – падкурваньне кароўкі купальскімі зёлкамі:))

    Крыніца: http://fotki.yandex.ru/users/izhota/view/135191/?page=2




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz