ДЗЕДАВІЦА

ВЫТОКІ БАЦЬКІ НЁМАНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВЫТОКІ БАЦЬКІ НЁМАНА

    Вось мы і ў вёсачцы Верх-Нёман, адкуль, згодна легенды, пачынаецца наша вялікая і магутная рака Нёман. Алесь 1ванавіч адлічыў ад вялікага валуна-знака каля дарогі, што вядзе з Краснага на Цялякава, 49 крокаў. І вось перад намі невялічкая крыніца, якая выбіваецца з-пад густых лясных зарасцяў у рэчышча. Па расказах Алеся Іванавіча некалі тут былі балоцістыя мясціны і стаяў вялікі камень. Менавіта з-пад гэтага каменя і выцякаў ручай.

    А дзе зараз той стары камень, ніхто ўжо не памятае. Але мясцовыя людзі згадвалі, што каля каменя было чыстае акенца нерухомай вады. А калі кінуць у гэтае быццам бы замерлае воднае люстэрка трэсачкі, то можна было назіраць незвычайную рэч. Спачатку ледзь заўважна, а потым хутчэй і хутчэй трэсачкі расплываліся. Адна накіроўвалася ўлева, другая — управа.

    Рэч у тым, што гэта самы высокі пункт на прылеглай прасторы. На карце ён пазначаны лічбай 200, што азначае вышыню над узроўнем мора. Цуд-крынічка нарадзілася на водападзеле. I выцякаў з крынічкі не адзін ручай, а адразу два! Налева ад вёскі — Нёманец, направа — Лоша. Так было раней. А цяпер на месцы былога вытоку ўздоўж лесу праходзіць меліярацыйны канал.

    Ён зроблены так, што збірае ўсе воды паблізу і адводзіць, як прасцей, направа ў басейн Лошы. Прайшоў час, але ў памяці засталося, што нерухомае люстра вады нараджала адразу дзве невялікія рэчкі, якія далей разбягаліся ў розныя бакі, каб потым праз нейкі час зноў зліцца ўжо назаўжды і ўтварыць вялікую раку — Нёман. Гэтая унікальная з'ява прыроды знайшла сваё адлюстраванне ў шмат якіх легендах.

    Мы распавядзем вам тую, якую пачулі ад Алеся Іванавіча. ...Некалі вельмі даўно, можа гадоў тысяча таму, з-пад вялікага каменя, дзе б'є крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў ён сярод дрымучых лясоў і шырокіх лугоў. Быў ён вельмі прыгожы і працавіты, добры да людзей. Па суседстве жыла Лоша. Была яна гультаяватая, усё ляжала ў цянъку, сабою любавалася.

    Нікому не было ад яе ні радасці, ні карысці, але часта заглядвалася яна на свайго суседа, якога за яго маўклівасць празвала Неманцом. Нарэшце красуня ўсё ж такі спакусіла непахіснага асілка. Было вяселле. Гуляла на ім уся радня жаніха: і Сула, і Уса, і Шчара... Пілі, балявалі, жадалі маладым шчасця ды добрай долі. Але скончылася вяселле, пачаліся будні.

    Зноў працавіты Нёман паіў, карміў, туліў усіх, хто да яго цягнуўся: і чалавека, і звера, і птаха, і рыбу. Не раз запрашаў дапамагаць яму ў гэтых нялёгкіх справах і сваю красуню. Толькі тая заўсёды была абыякавая і халодная да ўсяго, нізавошта не хацела падзяляць нягоды і радасці свайго волата. Горка стала Нёману. І аднойчы цёмнай ноччу ён кінуўся ўпрочкі, толькі стараўся замесці след.

    Дзе пад поплавам пройдзе, дзе плёсам вынырне, азярцом, а затым зноў схаваецца. І толькі там, дзе цяпер стаіць Забалацце, асілак у адкрытую пайшоў да мора. Прачнулася Лоша, а Нёмана няма. Пачала даганяцъ уцекача, ды не ў той бок кінулася. Усё па далінах ды па нізінах бегла, але не ведала, куды далей падацца. Клікала на дапамогу, але ніхто не прыйшоў — ні Пціч, ні Бярэзіна, ні Свіслач...

    Толькі Выня nacnaчувала гору сваёй сяброўкі. Выбеглі яны ўдзвюх да груда пясчанага, дзе сёння Пясочнае, і ўбачылі нарэшце Нёман, які праз долы і лясы дарогу сябе пракладваў. Адчула Лоша, што жыць адна без свайго волата болыш не зможа, і хвалямі горкіх слёз кінулася ў абдымкі да Нёмана. Пачала дапамагаць яму. Да і людзі не абмінулі яе, пачалі паблізу будавацца.

    Так нарадзіліся вёскі Лоша, Мрочкі, Перавоз, Сасноўка, Рачыца, Пясочнае. Прайшоў час, але Нёман ніколі не забывае родныя мясціны. У кожную вясну і ў кожную даждлівую восень вяртаецца да маці-крынічкі, якая цячэ з-пад вялікага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лошай, са сваёй маладосцю...

    Па сведчанні пісьменніка легенда мела такі канец: «А той камень вялізны, з-пад якога біла крынічка, даўно пад зямлю праваліўся». Падобна на тое.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/27/Таямнічымі_дарогамі_Уздзеншыны.html

    ЯК БРАТ ШУКАЎ НЕПАСЛУХМЯНУЮ СЯСТРУ

    На вышыні амаль 200 метраў над узроўнем мора, сярод забалочаных лясоў бярэ свой пачатак адна з самых вялікіх і прыгожых рэк Беларусі — Нёман. Вытокамі яе з’яўляюцца две рачулкі — Нёманец і Лоша.

    Старажылы кажуць, што некалі яны выцякалі з адной крынічкі ля вёскі Верх-Нёман. Наконт гэтага нават існуе мясцовае паданне: Нёманец і Лоша былі братам і сястрой. Аднак непаслухмяная Лоша збегла.

    Доўга шукаў яе брат, імчаўся праз лугі і лясы і ўсё ж такі знайшоў. І сапраўды, два водныя ланцужкі спачатку разыходзяцца ў розныя бакі, каб потым зноў сустрэцца і ўтварыць магутны Нёман. Зараз на гэтым месцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

    Крыніца: http://istoknemana.ucoz.org/publ/vytok_njomana_uzdzenshchyna_2012_god/vytok_njomana_uzdzenshchyna_3/istok_njomana_derevnja_verkh_njoman_uzdenskogo_rajona/4-1-0-41




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz