БУЦЬКОЎСКІ ІДАЛ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Буцькоўскі ідал ля Пружанскага палацыку
БУЦЬКО́ЎСКІ ІДАЛ — археалягічны помнік дахрысьціянскага часу. Знойдзены ў 1986 падчас раскопак на курганным могільніку ля вёскі Буцькі Пружанскага раёну. У 1999 року[1] перавезены ў Пружаны, усталяваны з усходняга боку музэя «Пружанскі палацык». Ахоўваецца дзяржавай. Ідал высечаны са сьветла-шэрага валуну. Вышыня 1,04 м, шырыня 40—50 см, таўшчыня 30 см.
Галава на 1/4 частку ўсяе фігуры, рукі абазначаныя невялікімі бакавымі выступамі, плечы асымэтрычныя. На твары прасочваюцца вочы, нос, рот. На грудзях выбіты крыж у коле. Унізе фігура крыху пашыраецца.
Крыніцы і заўвагі
• 1. Эдуард Кобяк. Пружанскі палацык взвращается из забытья // «Заря». — 28 жніўня 1999. Літаратура
• Т. Н. Коробушкина. д. Бутьки, Ворониловичский сельсовет. 1553. Каменный идол // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 357. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3 Вонкавыя спасылкі
• Фатаздымкі на «Радзіме майго духу»
• Археологические памятники Пружанского района(рас.)
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D1%83%D1%86%D1%8C%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D0%B4%D0%B0%D0%BB