ДЗЕДАВІЦА

НАСУСТРАЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НАСУСТРАЧ ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ — З ПОЎНЫМ ВЯДРОМ

    Вядро. Звычайная ёмістасць для пераносу вадкасці часта выступала як сакральная рэч у сямейнай абраднасці ўсходніх славян. * Перш за ўсё гаспадыня павінна была клапаціцца аб чысціні вядра.

    * Пустое вядро прадказвала “пустату”, г.зн. няўдачу ў справах. Таму паўсюдна вядома такая прыкмета: калі сустрэнеш на сваім шляху жанчыну з пустым вядром, шляху (удачы) не будзе. Таму людзі, якія выхаваны ў лепшых традыцыях народнай культуры, каб не нашкодзіць тым, хто ідзе насустрач, заўсёды імкнуліся іх прапусціць (пачакаць) ці клалі што-небудзь у вядро.

    * Адразу пасля смерці чалавека з вёдзер (вядзёр), якія былі ў хаце, ваду вылівалі, а іх пераварочвалі. Нашы продкі былі перакананы ў тым, што ў адваротным выпадку душа памерлага “акунецца” ў гэту ваду і яна стане “мёртвай”, г.зн. шкоднай для жывых.

    * Цяжарнай жанчыне забаранялася ступаць на тое месца, дзе стаяла вядро з вадой, калі мылі падлогу. Лічылася, што дзіця ў такім выпадку будзе хварэць на лішай.

    * Цяжарнай жанчыне забаранялі хадзіць за вадой у калодзеж — пралітая вада (у час, калі ваду пералівалі з вядра калодзежнага ў сваё) магла прывесці да таго, што дзіця ў час кармлення грудзьмі будзе пастаянна “адліваць” малако; а раптоўны погляд цяжарнай жанчыны ў калодзеж можа прывесці да нараджэння сляпога дзіцяці.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19190




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz