ДЗЕДАВІЦА

АПОШНЯЕ ЎБРАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АПОШНЯЕ ЎБРАННЕ

    Згодна з рэгламентацыямі пахавальна-памінальнага абраду беларусаў нябожчыка апраналі ва ўсё новае, пажадана, каб яно было якраз па памеру. Часцей за ўсё гэта адзенне было ўжо падрыхтавана: людзі старэйшага ўзросту загадзя набывалі ўбранне “на смерць”.

    Такое адзенне можна было апрануць толькі адзін раз для таго, каб схадзіць у ім у храм. Калі не было новай вопраткі, апраналі ношаныя рэчы, але абавязкова чыстыя. Галоўная ўмова: каб гэта было ўласнае адзенне нябожчыка.

    Катэгарычна забаранялася, каб у вопратцы памерлага хаця б фрагментарна прысутнічаў чырвоны колер: лічылася, што гэта можа пацягнуць за сабою яшчэ адну смерць кроўнага сваяка.

    Калі чалавек яшчэ пры жыцці прасіў надзець на яго пасля смерці тую або іншую рэч, яго жаданне павінна быць выканана ў дакладнасці. Вайскоўца, як правіла, апраналі ў казённае адзенне.

    Памерлую незамужнюю дзяўчыну апраналі ў шлюбны ўбор. Яна падчас зямнога жыцця не змагла выйсці замуж, таму сыходзіла ў свет продкаў вечнай нявестай у адпаведным адзенні.

    Аўтар: «Народная газета». http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/de258cb52bbd696d.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz