ДЗЕДАВІЦА

ПАРАДЫ ГАСПАДАРАМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАРАДЫ ГАСПАДАРАМ

    Каб заўсёды быць з ураджаем на сваім прысядзібным надзеле: пажадана, каб падчас пасеву на вас не глядзелі суседзі (каб не сурочылі будучы ўраджай);

    -падчас пасеву не пазычайце нікому расаду ці насенне і самі не бярыце ў людзей;

    -не аддавайце проста так насенне ці расаду, якія вы ўжо не будзеце выкарыстоўваць – няхай вам дадуць крыху грошай – «купяць»;

    -акрамя гэтага, нашы продкі яшчэ рабілі і так: каб не перадаць свой «поспех» на градах (ураджай) суседцы, перш чым аддаць расаду ці насенне, трэба было памыць рукі, і пасля таго, як аддалі расаду, таксама;

    -каб быў ураджай на «вяршкі» (г.зн. на надземную частку расліны), саджайце такія расліны ад маладзіка да поўні;

    -каб ураджай быў на «карэньчыкі» (г.зн. на падземную частку расліны), саджайце іх ад поўні да маладзіка. не пачынайце саджаць або сеяць ад плота (агароджы, мяжы): лепш, каб «першай» была градка бліжэй да хаты;

    -насенне на працягу трох дзён трэба было абавязкова пырскаць калодзежнай вадой; насенне буракоў некаторы час трымалі разам з насеннем іншых, больш «далікатных» раслін, бо лічылі, што такім чынам на іх пяройдуць якасці буракоў;

    -перад пасевам сяляне выходзілі зарана ў двор і кідалі ў калодзеж медзякі для поспеху.

    Рабіць гэта трэба было ўпотайкі, каб засцерагчыся ад дурнога вока.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/fe2c757aee9a4b7e.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz