ДЗЕДАВІЦА

ЖАЎРАНАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАЎРАНАК

    Належыць да добрых, “божых” птушак, шкодзіць яму, забіваць ці ўжываць у ежу лічылася грахом. Згодна з этыялагічнымі міфамі Ж. стварыў Бог, падкінуўшы ў неба камячрк зямлі, з чаго зрабілася шэрая маленькая птушка з прыемным спевам. Ж., непрыкметна падняўшыся ў неба, заўсёды імкліва “каменем” падае на зямлю, нібы пацвярджаючы сваё “паходжанне”. Спеў Ж. расшыфроўваецца як яго пахвальба; калі ўзлятае ў неба: “Палячу, палячу на неба, на неба, Схаплю бога за бараду, за бараду”, а калі падае ўніз, то нібыта гаворыць: “А бог мяне кіем, кіем…Тры, тры, тры12. Звычайнага Ж. не адрознівалі ад Ж. чубатага, так узнікла паданне, нібыта Ж. не ляціць у вырай, а ператвараецца ў чубатага і зімуе тут, шукаючы корму на сметніках каля людскіх сяліб, адсюль і мянушка чубатаму “смяцюх”. Каб выклікаць вясну, праводзілі абрад “Гуканне вясны”, галоўным атрыбутам якога былі спечаныя з цеста “жаўранкі”, якіх раздавалі дзецям, а аднаго спальвалі ў печы, відаць, у якасці ахвяры. Першы спеў ж., што прыляцелі з выраю на веснавыя праталіны, быў сігналам да пачатку веснавых работ.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1622

    ЖАЎРАНАК

    Належыць да добрых, «божых» птушак, шкодзiць яму, забiваць цi ўжываць у ежу лiчылася грахом. Згодна з этыялагiчнымi мiфамi Ж. стварыў Бог, падкiнуўшы ў неба камячок зямлi, з чаго зрабiлася шэрая маленькая птушка з прыемным спевам. Ж., непрыкметна падняўшыся ў неба, заўсёды iмклiва «каменем» падае на зямлю, нiбы пацвярджаючы сваё «паходжанне». Спеў Ж. расшыфроўваецца як яго пахвальба; калi ўзлятае ў неба: «Палячу, палячу на неба, на неба, Схаплю бога за бараду, за бараду», а калi падае ўнiз, то нiбыта гаворыць: «А бог мяне кiем, кiем... Тры, тры, тры!». Звычайнага Ж. не адрознiвалi ад Ж. чубатага, так узнiкла паданне, нiбыта Ж. не ляцiць у вырай, а ператвараецца ў чубатага i зiмуе тут, шукаючы корму на сметнiках каля людскiх сялiб, адсюль i мянушка чубатаму «смяцюх». Каб выклiкаць вясну, праводзiлi абрад «Гуканне вясны», галоўным атрыбутам якога былi спечаныя з цеста «жаўранкi», якiх раз давалi дзецям, а аднаго спальвалi ў печы, вiдаць, у якасцi ахвяры. Першы спеў Ж., што прыляцелi з выраю на веснавыя праталiны, быў сiгналам да пачатку веснавых работ.

    ЖАЎРАНКІ І ЛАСТАЎКІ

    У полі жыве маленькая непрыкметная птушка, павядач Багіні вясны Лялі — жаўранак. Выконваючы свой абавязак перад Багамі і людзьмі, ён ніколі не адлятае ў Вырай. Зімуе жаўранак у полі пад каменем. На восьмы-дзевяты тыдзень пасля Каляд пачынае: спяваць, каб першым паведаміць людзям пра надыход вясны. I Ластаўкі таксама не адлятаюць на зіму, а зімуюць па азёрах, па рэчках, пад купінамі ў балоце ці заміраюць на дне ракі, ля берагоў, з'яднаныя ў доўгія чароды. У Вырай яны адлятаюць толькі адтуль, дзе няма вады.. Вясною яны зноў аджываюць і вылятаюць з азёраў,: рэк. Ластаўку грэх забіваць, бо яе першую вясной Бог пасылае людзям, каб сказаць, што вясна настае.

    http://mifijslavyan.ru/stories4/84.htm

    ЖАЎРУК

    Жыве ў полі маленькая непрыкметная птушка, веснік багіні вясны Лялі - жаўрук. Выконваючы свой абавязак перад багамі і людзьмі, ён ніколі не ляціць у Вырай. Зімуе жаўрук у поле пад каменем, каб першым паведаміць людзям пра прыход вясны.

    Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001

    Беларуская Палічка: http://www.knihi.com

    Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz