ДЗЕДАВІЦА

КАЛЯДЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛЯДЫ

    Народнае зімовае свята дахрэсціянскага паходжання. У гадавым крузе нар. Аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца. Царква прымеркавала да стараж. К. рэлігійныя святы нараджэння Хрыста і вадохрышча, таму за К. замацаваўся час з 24 снежня па 6 студзеня (с. ст.) уключна.

    Для абраднасці К. харктэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята, багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) перад Новым годам і посная (галодная, вадзяная) перад вадохрышчам.

    Абавязковай стравай была ўласна куцця – ячная каша. У час К. наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць, дабрадушна кпілі з малалеткаў, дзеда ці старой.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14516

    КАЛЯДЫ, КАЛЯДА

    Тэрміны замежнага паходжання (ад. Лац. Calendae “першы дзень месяца”), звязаныя з календаром і каляндарнымі (навагоднімі) абрадамі, глыбока засвоеныя на беларускай глебе і часткова міфалагізаваныя.

    Комплекс зімовых навагодніх святаў у беларусаў захаваў усе прыкметы абрадавасці “пачатку” (года) і чыста хрысціянскага тлумачэння (Каляды і Раство). К. (свята) называліся ў множным ліку, у іх шмат агульных рысаў з адпаведным святам у нашых паўднёвых суседзяў: украінцаў, малдаван, румын.

    Нават тэрыторыі самой Беларусі ў абрадавасці К. назіраюцца адрозненні: чым больш на поўдзень, тым больш багата ідзе святкаванне. Затое Беларусь вызначаецца сваёй адметнасцю – вернасцю веснавому святкаванню Новага года – абрадамп абходу двароў валочобнікамі, багатым рэпертуарам валачобных песняў ды інш.

    Тэрмін “каляда” мае іншае значэнне, чым К., хоць значэнні часам супадаюць. “Беларусы ўжываюць слова “каляда” ў двух значэннях, - пісаў А. Багдановіч, - як назву свята і як назву прадуктаў, прыгатаваных да К. са свініны: кілбас, сала, кумпякоў – усё гэта ў сумарным сэнсе называлася калядою”. Як абгрунтаванне сказанаму ён прыводзіў радкі каляднай песні:

    “Ехала Каляда па ляду, 

    Рассыпала каляду”.

    Штода абрадавай стравы з ахвярнай жывёлы, то тут усё слушна. Можна яшчэ дадаць, што і сама свіння называлася калядой (“Добрая ў цябе сёлета каляда!”), свінню адкормлівалі і рэзалі спецыяльна перад К. У калядныя дні праваслаўныя святары “хадзілі па калядзе”, збіраючы прадуктовую даніну не толькі жывёльнага, але і расліннага паходжання (зерне рознага роду).

    Калядоўнікі таксама “каледавалі”, абыходзячы двары з песнямі і віншаваннямі. Што датычыць нейкага персанажа Каляда, то тут глеба вельмі недыхтоўная, абмяжоўваецца песнямі, у якіх ёсць прыпевы “Каляда!”, “Коліда!”, што можна зразумець і як абрадавае выпрошўванне дароў – каляды.

    Можна прыняць меркаванне А. Я. Багдановіча, што К. належаць да ліку святкаванняў сонечнага культу. Тут маецца поўны комплекс вялікага свята (гадавога): ачышчэнне жылля, сядзіб, мыццё ў лазні, ушанаванне продкаў – дзядоў (тры куцці: посная, багатая і вадзяная), спажыванне рытуальнай ежы, ахвяраванні і калектыўныя абрадавыя піры, варожбы, у тым ліку і варожбы па нутраных органах жывёлы (па “касе” ў свінні меркавалі пра цэлы год).

    Атрыбутам К. можна лічыць арэхі (на Вялікдзень – чырвонае яйка), гульні з імі, якія маюць характар варажбы – “цот” ці “лішка”, шматлікія калядныя забароны, рэгламентаваныя “крывыя вечары” ды інш.

    К. у Беларусі вызначаліся ігрышчамі, сярод якіх абсалютна унікальнае – “Жаніцьба Цярэшкі” (гл. Цярэшка), пашыранае толькі на тэрыторыі колішніх палачан, а таксама абрадавыя гульні-карагоды: “Яшчар”, “Ліпка”, “Перапёлачка”, “Падушачка”. На народную аснову наклаліся яшчэ запазычаныя з Захаду лялечныя тэатры-батлейкі і царкоўныя абрады кшталту “крыжовага ходу”, асвячэнне вады ў Ярдане ды інш.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2252




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz