НАЎСКІ (НАМСКІ) ЧАЦВЕР (НАЎСКАЯ ТРОЙЦА)
Наўскі (Намскі) чацвер (Наўская Тройца) – чацвер пасля Тройцы, памінальны дзень продкаў на могілках. Нічога не рабілі, бо лічыўся «сухім» днём. Аблівалі адзён аднаго вадою, каб не было засухі (Раманаў, 1912. С. 203).
На Століншчыне і цяпер нясуць «на могліцы аір, по-нашэму, панны, і ліпу затыкаюць на крэсты»; у Бярозаўскім раёне «ідуць гуляты воны по жытовы. А потым ужэ ідуць воны на кладбішча і із сэбэ одэжу пэрэтрушваюць» (Талстая, 1986).
У рускіх папярэдні чацвер, які называўся Сяліком, быў кульмінацыйным у Троічным цыкле з цэнтральным персанажам – бярозкай.
Алесь Лозка
НАЎСКІ ЧАЦВЕР
23.04.2009
Паводле сведчанняў шмат-лікіх крыніц, асноўным днём ушанавання памяці памерлых нароўні з Радаўніцай на беларускіх тэрыторыях калісьці быў чацвер на першым велікодным тыдні. Яго называлі па-рознаму: Наўскі Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер, Наўскае скрысенне (Усходняя Віцебшчына), Вялікдзень мёртвых, мяртвых Вялікадне (Гомельшчына).
У Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці памі-нальны чацвер называюць Паска мяртвых. Слова “наўскі” паходзіць ад старажытнаславянскага “наўе”, што азначае “дух нябожчыка”. У Уздзенскім раёне адначасова суіснуюць два варыянты святочнай прымеркаванасці. У адных вёсках могілкі наведвалі ў чацвер, які атрымаў назву “Вялікдзень мёртвых”.
Асноўным рытуальным дзеяннем гэтага дня было “хрыстосаванне з мёртвымі”. У другіх вёсках продкаў паміналі на Радаўніцу. суаднесенасць ушанавання памерлых з першым днём Вялікадня абапіраецца на універсальны прынцып “перш чым сабе — продкам”.
А вось што яшчэ магло паўплываць на тое, што днём шанавання родзічаў стаў чацвер? Хутчэй за ўсё “Паска мяртвых”, або “Наўскі Вялікдзень”, прыпадала на чацвёрты дзень тыдня пад уплывам хрысціянскай традыцыі.
Увесь велікодны тыдзень называюць святым, аднак найбольш шырока адзначаюцца і вылучаюцца шэрагам абрадавых рэгламентацый першыя тры дні Вялікадня. Як толькі людзі аддавалі належнае Усявышняму, тут жа на пярэдні план выходзілі продкі.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=31746
НАЎСКІ ЧАЦВЕР
23.04.2009
У Уздзенскім раёне адначасова суіснуюць два варыянты святочнай прымеркаванасці. У адных вёсках могілкі наведвалі ў чацвер, які атрымаў назву “Вялікдзень мёртвых”. Асноўным рытуальным дзеяннем гэтага дня было “хрыстосаванне з мёртвымі”.
У другіх вёсках продкаў паміналі на Радаўніцу. суаднесенасць ушанавання памерлых з першым днём Вялікадня абапіраецца на універсальны прынцып “перш чым сабе — продкам”.

|