ДЗЕДАВІЦА

НЯСУШКІ-САКАТУШКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    НЯСУШКІ-САКАТУШКІ

    17.07.2009

    Неад’емнай часткай хатняй гаспадаркі ўсходніх славян стала гадоўля хатніх птушак. У народнай культуры курыца ўвасабляла пладавітасць, мацярынскі інстынкт і надзялялася шлюбна-эратычнай сімволікай.

    Курыца як абрадавая ежа прысутнічала на стале ў дні запускаў на Калядны і Вялікі пасты. У той жа час у славян існавала забарона асвячаць курынае мяса на Вялікдзень. Курыца як сімвал пладавітасці была неад’емным пачастункам на вяселлі.

    Калі курыцу падавалі цалкам, яе разломліваў сват, дружка або сам жаніх, лепшы кавалак аддавалі нявесце. Калі вясельны поезд выязджаў з двара нявесты, сваякі або госці жаніха кралі пару курэй і везлі да жаніха.

    Там ім падразалі крылы, каб маладыя таксама не “разляталіся”, жылі неразлучнай парай. На Віцебшчыне з той жа мэтай пасля ад’езду вясельнага картэжа сват спыняў яго на ўскрайку вёскі і дэманстратыўна вяртаўся — “па курыцу”.

    Курыца таксама была абавязковай стравай на хрэсьбінах. Яе неслі ў якасці пачастунка святару, які выбіраў імя дзіцяці. Строга сачылі за тым, каб курыца не пераляцела над калыскай з дзіцем.

    Лічылася, калі гэта здарыцца, малое будзе хваравітым, страціць сон. Курыца, а дакладней, певень станавіўся цэнтральнай фігурай на ўлазінах. Яго разам з катом першымі запускалі ў хату.

    Засекчы курыцу для ўжывання ў ежу мог толькі мужчына. А вось скубці яе павінна была жанчына. Пры гэтым трэба было адразу адсекчы лапы, іх не выкарыстоўвалі ў ежу, а закідвалі пад печ, каб куры добра вяліся і несліся.

    Не прынята было падчас ежы ламаць курыныя косці. Лічылася, што тады кураняты будуць выродлівымі.

    Па паводзінах курэй меркавалі аб надвор’і або бліжэйшых падзеях дня: калі куры не хаваюцца ад дажджу, ён будзе непрацяглым; квактуха хавае пад сябе куранят — да пахаладання; куры рана пачалі ліняць — да цёплай зімы; калі курыца ўвайшла ў хату — да навін; куры б’юцца — да гасцей; калі сярод ночы куры зляцелі з курасадні — чакай бяды.

    Па дачыненні да гэтай хатняй птушкі былі выпрацаваны адмысловыя правілы паводзін і адпаведныя рэгламентацыі па іх паспяховай гадоўлі. Забаранялася ўжываць у ежу курыцу-квактуху.

    Квактуху саджалі на яйкі ўпотай, без старонніх, калі скаціна з поля вернецца дахаты. Не саджалі курыцу на яйкі ў пятніцу. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=33999




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz