ДЗЕДАВІЦА

КАРАБЕЛЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 33
    Гасцей: 33
    Карыстальнікаў: 0

    КАРАБЕЛЬ

    Сродак для пераправы праз вадаёмы. У міфалогіі фігуруе Л. смерці і Л. уваскрэсення. З вобразам Л. смерці звязана яе роля ў пахавальным абрадзе ( спаленне ў Л., пахаванне ў Л., адпраўленне нябожчыкаў у Л. у мора і да т. п.). Карабель выступае як каўчэг, у якім людзі выратоўваюцца ад патопу.

    Міфічны карабель непатапляльны і бессмяротны ў тым выпадку, калі ў ім знаходзяцца героі – продкі або святыя. У паданнях і былінах карабель, што плыве па моры, часта ўспрымаецца як вобраз лёсу.

    Як Л. мёртвых, так і багацце, золата ў балта – славянскай міфалогіі павінны былі належаць нейкаму хтанічнаму божышчу. У Беларусі з цудоўнымі чаўнамі звязаныя некаторыя паданні пра схаваныя скарбы.

    Так, у в. Ашмянец Смаргонскага р-на лічаць, што пад каменем знаходзіцца залаты човен або човен з золатам. У в. Маскавічы Браслаўскага р-на расказваюць паданне, што на гарадзішчы закапана срэбраная Л. або Л. са зброяй, а ў возеры затоплена залатая Л.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz