ДЗЕДАВІЦА

ПЕРШЫ ГОД ЖЫЦЦЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 47
    Гасцей: 47
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРШЫ ГОД ЖЫЦЦЯ

    У традыцыйнай культуры славянскіх народаў ваду, у якой купалі нованароджанага, надзялялі ўласцівасцямі «жывой» або «жыватворнай», як і ваду пасля абмывання нябожчыка – «мёртвай», здольнай нашкодзіць чалавеку.

    Таму існавала нямала парадаў і рэгламентацый па яе выкарыстанні і ўтылізацыі:

    -Лічылася вельмі непажаданым купаць дзіцяці на працягу першага года жыцця пасля заходу сонца, калі ж цяжка было выканаць гэтае правіла, то ваду пасля купання малога вылівалі толькі назаўтра раніцай.

    -У той вадзе, у якой купалі дзіця, ні ў якім разе нельга штосьці праць, выкарыстоўваць яе па нейкім іншым прызначэнні. Строга сачылі, каб да гэтай вады не дакраналіся якія-небудзь жывёліны (сабака, кошка, карова і г. д.).

    -Часам пажылыя людзі прасілі выкупацца ў той вадзе, у якой толькі што купалі дзіця. Гэта тлумачылася так: стары чалавек будзе «амалажвацца» (як у казцы пра маладзільныя яблычкі), а значыць, паздаравее, а дзіця стане хваравітым, хутка састарэе.

    -Падчас купання дзіцяці, каб яго не ўраклі, не павінны прысутнічаць чужыя людзі.

    -Каб дзіця не было палахлівым, падчас купання старайцеся не заходзіць так, каб глядзець на дзіця праз галаву.

    -Непажадана купаць дзіця да года ў той дзень тыдня, у які яно нарадзілася.

    -Каб вызначыць станоўчае месца для купання дзіцяці, зарыентуйцеся па баках свету: пажадана, каб падчас купання малы не ляжаў галавой на захад.

    -Пасля купання ваду зноў-такі не пакідалі без увагі. Пасля першага рытуальнага купання дзяўчынкі ваду вылівалі пад вішню, каб і малая была такой жа стройнай і прыгожай. На Палессе ваду вылівалі за парог, каб у свой час замуж выйшла – «пайшла хутчэй».

    -Ваду, у якой купалі хлопчыка, вылівалі пад яблыню, што сімвалізавала неабходнасць працягнуць свой род і жыць у дастатку. У беларусаў менавіта яблыня была сімвалам мужчынскага роду.

    -Катэгарычна забаранялася кідаць мокрыя пялёнкі і дзіцячае адзенне на падлогу. Старыя людзі тлумачылі так: дзеці будуць часта хварэць, а пасля – жыць у галечы.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ec168ed12c2cc29f.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz