ДЗЕДАВІЦА

АБ ДАЎНЕЙШАЙ ВЕРЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБ ДАЎНЕЙШАЙ ВЕРЫ

     

    На пачатку існавання Гэтага Свету людзі не ведалi, што значыць Бог. Але вось адзін разумнейшы глянуў раз на неба, на зоры, ды і кажа: — Ёсць жа той, што гэта стварыў.

    Глянуў на зямлю і зноў кажа:

    — Мусіць быць той, што так увабраў яе. Трэба да яго маліцца, але як?

    А ляжала там калодка, дык ён да сваіх так кажа:

    — Рабіце так, як я.

    I пераскочыў праз калодку: — То табе,— кажа,— Божа!

    А назад: — То мне, Божа!

    I ўсе так: — То табе, Божа, то мне, Божа!

    I Бог прымаў гэта за малітву. Вось як даўней людзі маліліся.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/62.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz