КРАСНАЯ ГОРКА, ЯРЫЛАВІЦА
Свята вясны, якое адзначалася ў першую нядзелю пасля Вялікадня. У гэты дзень дзяўчаты і маладыя жанчыны збіраліся дзе-небудзь за вёскай на прыгожым месцы.
Сярод ежы абавязкова былі яйкі. Жанчыны спявалі песні, вадзілі карагоды, ладзілі гульні і танцы, гушкаліся на арэлях. У гэты дзень спраўлялі вяселлі, сваталіся, рабілася абворванне вёскі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2772
|