ДЗЕДАВІЦА

АХВЯРАПРЫНАШЭННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АХВЯРАПРЫНАШЭННЕ

    Абрад задабрывання звышнатуральных сiл (духаў прыроды, духаў продкаў, багоў i iнш.) прынясеннем iм дароў, у т. л. жывых iстот. Узнiкла ў перыяд зараджэння рэлiгiйных уяўленняў праiснаванне звышнатуральных сiл, якiя нiбыта маглi паўплываць на зыход палявання, ураджай, прыплод жывёлы, лёс людзей.

    Славяне задабрывалi духаў прыроды, памерлых родзiчаў. У стара¬жытнасцi ўсх. славяне ў выпадку cмepцi князя забiвалi i хавалi або спальвалi разам а iм яго жонку, нявольнiц, коней, лiчачы, што ўсё гэта спатрэбiцца яму ў замагiльным жыццi.

    Простыя людзi ў труну з нябожчыкам клалi яго асабiстыя рэчы (нож, крэсiва, пазней люльку з тытунём). У перыяд язычнiцтва ахвяры прыносiлi ў выглядзе ручнiкоў, палатна, рытуальнай ежы да велiзарных дрэў, незвычайных па форме камянёў, кры¬ніц.

    3 пашырэннем хрысцiянства ў месцах язычнiцкiх пакланенняў пачалi будаваць цэрквы, каплiцы, а крыніцы, камянi, дрэвы аб'яўлялi святымi про¬шчамi i праводзiлi каля ix богамаленнi ў перыяд феадалiзму i капiталiзму цapкоўнікi патрабавалi ад веруючых усё больш шчодрых А. Варварскiя формы А. богу людзей сустракалiся толькi сярод старавераў (прыхiльнiкi пратапопа Авакума спальвалi сябе).

    Рэшткi А. у той цi iнш. ступенi захавалiся ў наш час у каталiцызме і праваслаўi (запальванне свечак i лампад, прынашэнне у царкву цi касцёл вышытых сурвэтак, ручнiкоў, палатна, грошай, вешанне вышытых ручнiкоў, фартушкоу i iнш. на крыжы ля дарог, на могiлках, зрэдку ля “святых” прошчаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz