ДЗЕДАВІЦА

ДНЯПРО, НЕПР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 32
    Гасцей: 32
    Карыстальнікаў: 0

    ДНЯПРО, НЕПР

    Адна з найбольш буйных рэк Беларусі і Усходняй Еўропы, вобраз якой займаў вялікае месца ў беларускай і ўсходнеславянскай міфалогіі і фальклоры. Этымалогія звязана з агульнаіндаеўрапейскай назвай для азначэння вады (параўн. назвы іншых буйных рэк рэгіёна: Дунай, Днестар, Дрн; таксама і шматлікія паралелі з усяго індаеўрапейскага рэгіёна: ст. – інд. Боства водаў Дану, авест. Danu “плынь”).

    У Беларусі пашыраны паданні аб паходжанні Д. ад розных жывых істотаў – сына міфічнага цара, сабак Стаўры і Гаўры. Перад намі вельмі старадаўні пласт міфалагічных уяўленняў, паводле якіх усе прыродныя аб’екты паходзяць ад першапачатковых боскіх ці незвычайных істотаў.

    Усе паданні аб паходжанні Дняпра маюць дастаткова выразныя касмалагічныя рысы і звязаныя са старажытнымі міфалагічнымі сюжэтамі, хоць іх афарбоўка можа належаць і да Сярэднявечча.

    У паданні аб паходжанні беларусаў гаворка ідзе пра стварэнне Сусвету і рассяленне беларусаў, якое было звязана з дамоваю: яны зоймуць тыя землі, якія за дзень аббягуць сабакі Белаполя – родапачынальніка беларусаў. Стаўры і Гаўры кінуліся ў розныя бакі , а па іх слядах пацяклі дзве ракі – Д. і Дзвіна.

    У паданні “Сож і Дняпро” мы таксама бачым касмалагічную карціну. Старому цару Рыдану ( іншая назва Дзвіны) належыць стары замак на ўзгорку з 12 дзвярыма. Таксама ён валодае залатой каронай, якая параўноўваецца з Сонцам.

    Менавіта яна і зрабілася прычынай усіх бедстваў. Суседнія валадары падманам захапілі карону, і тады за імі пагнаўся сын Рыдана – Д., а наўздагон за ім, каб дапамагчы прабіцца праз скалістыя горы, - Сож.

    Потым па неасцярожнаму слову бацькі ўсе ўтрох разліліся вадою. Таксама пра спаборніцтва Няпра (Дняпра) і Сажа апавядае паданне “Аб Сожу і Непрэ”.

    Але тут ужо назіраецца страта грунтоўных матываў падання (напрыклад, зусім не абумоўлена мэта адпраўлення братоў у дарогу) і, акрамя таго, бачна і магчымая прывязка да падання біблейскага матыву аб падмане сляпога бацькі.

    Зязаны з Д. і паданні пра тое, як нехта хоча спыніць раку, яна абыходзіць перашкоды, але ў выніку робіцца вельмі звілістай.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1362




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz