ДЗЕДАВІЦА

ПАМОРАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАМОРАК

    Дэманалагічная постаць павальнай смерці, што ахоплівае людзей і жывёлу. У народных апавяданнях персаніфікаваўся як у зааморфных вобразах (ката, сабакі), так і антрапаморфных – старой бабы; худой, нібы смерць, жанчыны; страшнага аднавокага дзеда з калматаю барадою; жабрака; маладзіцы, у якой вуж смокча грудзі.

    Набыўшы чалавечае аблічча, П. усяляк імкнуўся пранікнуць у незаражаныя яшчэ паселішчы з дапамогаю іх жыхароў, дзеля чаго прасіў падвезці на возе, пераправіць цераз раку. Калі нейкі недарэка спрыяў гэтай просьбе, П. неўзабаве пачынаў лютаваць у чарговай мясцовасці.

    Калі ж кемлівы чалавек здагадваўся адразу, з кім ён мае справу, П. у балота, дзе тапіў яго або скідваў у вогнішчы. Агонь, здабыты непасрэдна ад трэння, лічыўся эфектыўным сродкам ад П. На месцы яго здабычы і па канцах сяла з яго распальвалі вогнішчы, якія гарэлі дзень і ноч, каб П. не мог увайсці ў сяло.

    Той агонь давалі ва ўсе хаты, дзе стараліся ніколі яго не пераводзіць. Свойскую жывёлу падчас П. заганялі ў цёмныя лясы, на астраўкі за балоты і, парабіўшы там кашары, пасвілі статак да самае зімы. Штодня зранку і ўвечары падкурвалі гавяду тхарынаю: спадзяваліся, што такога смуроду ніякага хвароба не вытрамае.

    Калі надыходзіў П., сяляне ўсёй вёскай ішлі ў лес, звальвалі самую выцсокую хваіну, сажняў на 10, выносілі яе на сабе і ўжо ў сяле рабілі з яе найбольш значны абярэг – крыж, які ставілі на пагорку, каб адусюль яго было відаць.

    Лічылася, што П. абавязкова будзе, калі гром грыміць на голыя дрэвы. У фразеалагізмах П. заступае месца іншых нячысцікаў (“Поморок ёго ведае”; “Коб на тебэ поморок найшоў!”; “Ой, не озьме цебе поморок!” ды інш.)

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ПАМОРАК

    Як толькі пойдзе чутка, што дзе-небудзь блізка аб'яўляўся Паморак, то людзі хутчэй зганяюць статак куды-небудзь далей ад вёскі ў лес ці на астраўкі за балота. Там у кашарах трымаюць яго да самае зімы, а часамі і зімой. Каб пазбавіцца ад Паморку, практыкавалі і такі спосаб. Як бывае

    Пошасць на людзей ці Паморак на жывёлу, то дастаюць агонь, тручы два брускі моцнага сухога дрэва. Паляць той святы агонь ва ўсім сяле ці вёсцы, а па канцах вуліцы дзень і ноч паляць вогнішчы, каб замкнуць хваробе дарогу ў вёску. Рабілі і так.

    Маладыя дзяўчаты запрагаліся ў саху, а старыя бабы бралі ў рукі патэльні, косы і іншыя брынклівыя прадметы і, распрануўшыся дагала, з гучным крыкам, віскам, шумам, трэскам абворвалі баразну вакол вёскі, праз якую мор не можа перайсці. Усім загадзя паведамляецца пра гэта.

    Мужчыны не павінны ўдзельнічаць у гэтым дзеянні, а калі нехта з іх трапляўся на дарозе, яго збівалі да паўсмерці. Але ж бывае, што і людзі памыляцца ды самі ўвязуць у вёску Паморак, Вось як тое бывае. Ехаў вясковец дахаты.

    Пад'язджае ён ужо да вёскі, як сустракае яго нейкі ўбога. Зірнуў чалавек і хацеў яго мінуць, але той пачаў прасіцца, каб яго падвёз. Падвезці дык падвезці, на тым свет стаіць. Паправіў чалавек на драбінках салому ды і павёз таго ўбогага. А быў то не ўбогі, а патаны Паморак на жывёлу.

    Чалавек загаворвае з убогім, а той бы пень сядзіць ды толькі сапе, як кавальскі мех, і маўчыць. Пад'ехалі яны да самай вёскі і едуць паўз агонь. Скрывіўся Паморак, косіцца на агонь, бы наравістая кабыла, але сядзіць. Прыехалі яны ў вёску, а тут ужо і сцямнела.

    Павярнуў чалавек да сваей сядзібы, як азірнецца, аж той убогі знік, бы ў зямлю праваліўся. Здагадаўся ён, якое ліха прывёз, але няма чаго рабіць — ашукаўся. Назаўтра як пойдзе Паморак касіць жывёлу, ды так і кладзе ўпокат. Глянуць людзі ў загарадку ці ў хлеў, а там скаціна ляжыць покатам.

    Кругом жывёла прападае, а ў таго чалавека, што прывёз Паморак, хоць бы што. Здагадаліся людзі, што нешта тут не так, ды і пытаюць, чаму гэта Паморак абыходзіць яго хату.

    Круціўся той, круціўся, але як яго прыперлі, мусіў прызнацца, што гэта ён завёз у вёску Паморак, але, кажа, я не ведаў, што то Паморак, а думаў, што так сабе ўбогі.

    Вось, мабыць, за тое ён і абыходзіць яго хату. Хацелі людзі перш знішчыць таго чалавека, але потым даравалі, бо бачаць, што ён і сам не ведаў, каго падвёз

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/68.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz