АНЦЫПАР, АНЧЫПАР
Нічыпар. Самы стары чорт. У Беларусі было распаўсюджана вераванне, што пекла, знаходзіцца пад зямлёй у балоце, што сама зямля нацягнута, як скура, над вадой, а ў гэтай вадзе на самым дне змешчана пекла, напоўненае грэшнікамі і чарцямі. Імі кіруе самы стары чорт Анцыпар, Нічыпар, увесь час які жыве ў пекле "на 12 ланцугах, за 12 дзвярамі". Падобныя ўяўленні пра пекла вядомыя ў казках і былічках.
Крыніца: http://imennik.narod.ru/Antichrist-Arietz.html
|