БАГАЧ
1) багатнiк, багатуха - старадаўняе земляробчае свята, што спраўлялi пасля заканчэння жнiва. 3 пашырэннем хрысцiянства Б. быў прымеркаваны да свята нараджэння божай мацi (8 верасня с. ст.), якая лiчылася заступнiцай ураджаю. Быў важным момантам у нар. земляробчым календары: у гэты час заканчвалi ворыва зяблiва i пачыналi сяўбу азiмых -«Прыйшоў багач - кiдай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Свята мела абшчынны характар i бытавала ў бел. вёсцы да канца 19 ст. (пераважна на Гродзеншчыне i Паўн. Палессi).
2) Ciмвал свята Б.- сявенька з жытам цi пшанiцай i ўстауленай васковай свечкай (жыта вымалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара).
3 Б. абходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне зганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго Б. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкaў урачыстага абходу). Паводле нар. павер'яу, Б. павiнен быў забяспечыць дому багацце i шчасце.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7943
БАГАЧ, БАГАТУХА, БАГАТНІК – аўтэнтычнае беларускае свята, прысвечанае культу земляробства і ўраджаю, якое адзначаецца ўвосень. Багач – бо ўсяго, што з поля сабраў, на стале багата!
|