ПАДАГ - бог звералоўства. Маляваўся са зверам у руках. Існавалі адмысловыя прыметы і замовы, пры дапамозе якіх паляўнічыя спрабавалі залагодзіць яго - тады ён і звера ў пастку прывабіць, і птушку падвядзе.
Пачынаючым паляўнічым ён, як правіла, дапамагае, каб прывіць ім запал да палявання. Лічылася аднак, што калі ж ён на якога-небудзь паляўнічага раззлуецца, то поспеху яму ў паляванні ніколі не дасць - вяртацца тады яму з лесу з пустымі рукамі. (Славянская міталегія)
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1