ГЛОГ, ЧОРТАВА ЯБЛЫНЯ .
Расліна Вялеса. Каб памерлы не ператварыўся ва ўпыра, яго пятку ці жывот прабіваюць шыпом глогу, утыкаюць шыпы яму ў магілу, саджаюць глог на магілу, агароджваюць яе галінкамі глогу. Калі ўсё ж памерлы стаў з'яўляцца людзям, то яго цела адкопваюць і прабіваюць сэрца калом з глогу ці забіваюць яго ў магілу. Гэтак жа паступаюць з самазабойцамі і двоедушнікамі.
Гэтым апошнім глог кладуць у труну, на магілу, набіваюць ім рот, вочы. Упыра, ведзьму-упырыцу спальваюць на кастры з галінак глогу. Галінкі і шыпы глогу змяшчаюць у комін, на варотах і над вокнамі хат на ноч - ад упыра.
Жанчыны, калі адпраўляюцца на могілкі, затыкаюць галінкі глогу ў свае галаўныя уборы (Боснія). Калі ў хаце хто-небудзь памёр, хату "зачыняюць", для чаго гаспадыня ўбівае перад парогам калок з глогу.
Баснійцы, перш чым увайсці ў хату, дзе ляжыць нябожчык, хаваюць у сваіх шапках па некалькі пладоў глогу, а выходзячы адтуль, выкідваюць іх на дарогу; калі нябожчык стане упыром, то ён не зможа адшукаць іх жыллё.
Падчас чумы галінкі кладуць на вокны і ставяць перад хатай. Галінкі кладуць пад падушку - ад сурокаў, псуты, нячысцікаў хваробы, вешціцы, мора, насілі іх пры сабе - ад палудніцы.
У Наўскую ноч (1 траўня) гаспадыні ўтыкалі галінкі глогу ў гной і ў парог хлява, каб ведзьмы не нашкодзілі скаціне. Кароў захоўвалі ад паскуддзя, даючы ім хлеб з запечанымі пладамі глогу.
На Ярылін дзень пры ўваходзе ў хлеў паляць вогнішчы з галінак глогу. На Масленіцу галінкі ўтыкаюць у вокны і дзверы - ад вешціц. У пярэдадне Каляд ў хату прыносяць глог, мяркуючы, што ён выганіць з хаты ўсю нежыць.
Глог пад падушкай ратуе ад бессані, начніцы.
Балгары носяць кавалачак чорнага глогу на грудзі - ад сурокаў і псуты. Палкай з глогу можна прагнаць чорта, а забіць чорта можна нажом, ручка якога зроблена з яго драўніны.
Тая ж палка засцерагае ад злой сустрэчы ў дарозе, ад змей. На Купалу збіраюць галінкі глогу, каб з іх дапамогай усцерагчыся ад укусу змяі ў лесе. Клін з глогу забівалі ў крылы млына, каб іх ноччу не спынялі самадзівы.
Крыніца: http://www.vdvsn.ru/papers/zavalinka/2008/07/27/70662/