НАБОЖНІК
НАБОЖНІК – (“завеска”, “плат”, “абразны ручнік”). Адметныя рысы яго – выразная дэкаратыўнасць і пэўная даўжыня, якая вар`іравалася ад 2 да 5 метраў у залежнасці ад памераў бажніцы звычайна адным суцэльным вырабам, іншы раз вылучаючы галоўны абраз асобным, найлепш аздобленым набожнікам.
Выкарыстоўвалі такі ручнік, асабліва ў першай палове 20 ст., і ў якасці спецыяльна пашытай дэкаратыўнай занавескі для кута. Перададзены з вескі Ржавец Чэрыкаўскага раена Магілеўскай вобласці ад сям`і Сазанковых. (Беларуская міталогія).
|