МАТАВІЛА
Адна з беларускіх народных назваў сузор’я Арыёна, назіранні за якім служылі для вызначэння начнога часу. Называнне гэтай групы зорак словамі, што азначваюць нейкія прылады працы, з’ява звычайная ў народнай астраноміі (параўн. Косы, Чэпіга).
Аднак стасаванне назвы “Матавіла” менавіта да сузор’я Арыёна, магчыма, памылковыя, паколькі амаль ніяк не матываванае формай гэтага сузор’я. “Матавіла” – вілкападобная прылада працы для намотвання ці размотвання пражы.
Да гэтай прылады працы значна больш падобнае сузор’е Арыёна і ўтвараецца павернутай долу характэрнай вілкападобнай канстэляцыяй найбольш яркіх зорак.
Сузор’е найлепей бачнае на восеньскім зоркавым небе, калі яго і можна выкарыстоўваць для вызначэння часу. Гл. таксама Тры Каралі, Касары.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3403
|