ДРАВЯНАЯ СТРАСЦЬ
Дравяная страсць – серада на Страсным (Белым) тыдні. Мыюць у хаце ўсё драўлянае (Талстая, 1986). Пярэдадзень Чыстага чацвярга вызначаецца наступным звычаем: «кладуць пад страху хлеб, соль і мыла.
З гэтым хлебам (на Юр'я) выганяюць скаціну, соль дапамагае ад сурокаў, а мылам у чацвер да сонца мыюцца ў лазні, каб быць чыстымі цэлы год» (Раманаў, 1912).
Алесь Лозка |