ДЗЕДАВІЦА

ПЕРАЛЁТ – ТРАВА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 25
    Гасцей: 25
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРАЛЁТ – ТРАВА, ЛЯТУЧАЕ ЗЕЛЛЕ, ЗЕЛЛЕ ШЧАСЦЯ

    Паводле міфілагічных аповедаў, пераказаных Я. Баршчэўскім, расліна, здольная пераносіцца з месца на месца. Кветкі П. – т. прыгожыя, усіх колераў вясёлкі, у начным пералёце блішчаць, нібы зоркі. Шчаслівы той, хто сарве іх: у сваім жыцці не зазнае гора, жаданні збудуцца, здароўе паслужыць. Міф стасуецца да лекавай расліны пад назвай “пералёт”, якую вельмі сквапна ўсе збіралі і выкарыстоўвалі для купання дзяцей, гэта прывяло да таго, што кветка стала надзвычай рэдкай. У сярэдзіне XX стагоддзя ў в. Мікасец Мядзельскага р-на на свята Макавей ля царквы прадавалі пучкі пералёту, іх ахвотна куплялі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4103

    ПЕРАЛЁТ-ТРАВА

    Распавядаюць, што трава гэта сама сабой пераносіцца з месца на месца. Уся вось яна ззяе вясёлкавымі фарбамі, і цёмнай ноччу ў палёце сваім здаецца падаючай зорачкай. Шукаюць пералёт-траву на Іванаў дзень для радасці і поспеху. Шчаслівы той, хто здолее здабыць гэту выдатную кветку, бо ўсе яго жаданні будуць неадкладна выкананы.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/275.htm

    ПЕРАЛЁТ-ТРАВА, ці лятучае зелле. Пра яе распавядаюць, што яна здольная пераносіцца з месца на месца і ў сваім начным палёце блішчыць, як зорачка. Шчаслівы той, хто яе сарве, не будзе ведаць у сваім жыцці гора, усе яго жаданні спраўдзяцца. Пералёт-трава - зелле шчасця.

    Крыніцы: журнал «Нёман», 3-2001

    Беларуская Палічка: http://www.knihi.com

    Сайт: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz