НАРОДНАЯ БІБЛІЯ
Народная Біблія - сукупнасць некананічных апавяданняў, якія дапаўняюць сюжэты Святого Пісання падрабязнасцямі, тлумачаць першапрычыны прыродных з'яў, абапіраючыся на персанажаў і матывы Старога і Новага Запаветаў. З'яўляецца часткай народнага фальклору, змяшчае ў сабе казачныя элементы, рэшткі язычніцкіх міфалагічных уяўленняў і першабытнага культу жывёл.
Месцы язычніцкіх багоў у старажытных сюжэтах нярэдка займае хрысціянскі Бог ці святыя (Ілля, Пятро, Юрый і інш). Народная Біблія можа ўспрымацца як частка міфалогіі, але ў большасці выпадкаў гэтыя паданні выдаюцца і вывучаюцца асобна, між тым як літаратура па міфалогіі часцей за ўсё змяшчае толькі ўласна язычніцкія, дахрысціянскія міфалагчіныя звесткі.
Выданні па славянскай міфалогіі, аднак, нярэдка робяцца выключэннем, - не ў апошнюю чаргу з-за сціпласці звестак аб "чыстых" язычніцкіх верваннях старажытных славян.
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%96%D0%B1%D0%BB%D1%96%D1%8F