ДЗЕДАВІЦА

ЗНАКАВЫЯ ДНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 7
    Гасцей: 7
    Карыстальнікаў: 0

    ЗНАКАВЫЯ ДНІ

    Шматвяковая гісторыя культуры кожнага народа нарадзіла ўніверсальны прынцып парадкавання часу, які называецца каляндар. Календары бываюць розныя: месяцовыя — па фазах Месяца; сонечныя — у адпаведнасці з сонцастаяннямі і раўнадзенствамі. Каляндар — рэч цыклічная, структурна дакладна ўпарадкаваная, нязменная.

    Усе прадстаўнікі таго ці іншага этнасу або тыпу культуры адзначаюць кожнае свята як вялікую падзею.  Аднак у межах агульнанацыянальнага календара існуе яшчэ адзін каляндар, аснову якога складаюць сямейна-родавыя падзеі: нараджэнне дзіцяці, вяселле сына ці дачкі, смерць каго-небудзь з дамачадцаў.

    Кожная з гэтых падзей мела сваю аўру, характар падрыхтоўкі і правядзення, свой перыяд існавання.  Дзень нараджэння. І ўсё ж бадай што самай складанай была градацыя святкавання дзён нараджэння чалавека і ўшанавання дня вяселля.

    Яны ў нечым падобныя, а ў нечым розныя. Так, сярод дзён нараджэння ў народнай традыцыі асобным статусам надзяляліся 3 або 7 гадоў, калі дзіцяці давалі развязаць сваю пупавіну (якую захоўвалі бацькі) і па тым, як яно гэта зробіць, меркавалі пра здольнасці чалавека.

    Калі дзіця здолее развязаць засохлы вузельчык, то яно будзе майстрам на ўсе рукі, што не задумае, тое і зробіць. Калі ж вузел застанецца неразвязаным, чалавек будзе толькі марыць пра багацце, але яно так і застанецца марай. У гэтым жа ўзросце пачыналася размежаванне дзяцей у адзенні ў сувязі з полавай прыналежнасцю.  

    Разам з тым, старэйшыя прадстаўнікі роду забаранялі святкаваць трынаццаты год (на падставе адмоўнага стаўлення да ліку 13), а таксама яшчэ тры незвычайныя даты. Не святкавалі 21 дзень нараджэння, не адзначалі 33 гады — той узрост, у якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос, і асабліва катэгарычна забаранялася святкаваць 40-годдзе.

    Гэты ўзрост лічыўся пераломнай мяжой у жыцці чалавека. Чалавечы век роўны 80 гадам. Уявіце сабе вектар, на якім стаяць лічбы: 0 — 20 — 40 — 60 — 80. Верылі: каб пражыць наступныя сорак год, нельга святкаваць саракавы дзень нараджэння.  

    А вось пачынаючы з 50-годдзя, кожны юбілей чалавечага жыцця станавіўся ганаровай падзеяй для ўсяго роду. Юбілеі адзначалі шырока, пышна, з удзелам шматлікіх гасцей.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=37851




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz