ДЗЕДАВІЦА

ДАЛІНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАЛІНА

    Жыў сабе вельмі багаты чалавек, але такі ўпарты, што хоць ты яму здымі галаву, а ён усё стаіць на сваім. Яшчэ з маленства прывык ён за кожным словам гаварыць: «даліна яго вазьмі». Пакуль ён быў яшчэ падлеткам, то гэта яму даравалі і людзі, і Богі.

    А як вырас ды стаў гаспадаром, то людзі пачалі яму казаць, што гэта нядобра, што ад гэтага можа быць шкода. А ён і слухаць не хоча. Пачаў ён сам правіць гаспадаркай.

    Перш-наперш пачаў запрагаць каня, але, ведама, не ўмеючы, круціць каня то цераз адну, то цераз другую аглоблю, а ніяк не можа яго як трэба ў аглоблі завесці.

    — Тпру, даліна цябе вазьмі! — крыкнуў ён на каня.

    А той брык, ды і ногі выпруціў. Мабыць, трапілася такая ліхая часіна. Няма чаго рабіць, запрог ён другога каня ды на ім і выцягнуў дохлага на даліну за выган. Назаўтра штось позна пастух не займаў кароў, дык адна з іх, самая лепшая, пераскочыла цераз плот у агарод.

    Убачыў гэта ён і крычыць:

    — Даліна цябе вазьмі, ваўкарэзіна! Ты гэта куды 7 залезла?

    Выгнаў ён тую карову і прагнаў на пашу. Толькі вось як сталі палуднаваць, бяжыць пастушок ды і кажа, што тую карову расперла, бы гору. Кінуўся ён туды, аж тым часам з каровы і духі выйшлі.

    «3 чаго б гэта?» — пытае ён людзей.

    А тыя кажуць:

    «Можа карова плюшны наелася, а можа і з таго, што ты кажаш за кожным словам: «даліна вазьмі», вось яна і бярэ».

    Не хоча ён таго і слухаць, а ўсё не кідае свае пракляцце. Зусім заняпала гасцадарка, бо звяліся каровы, прапалі коні, падохлі свінні, а ён яшчэ рызыкуе ды кажа:

    — Ну, што гэта за жытка, даліна яе вазьмі. Толькі ён тое прамовіў, як сарвалася паліца, ды цюк яго рубам па галаве. Ён і памёр на месцы.

    Пахавалі яго людзі і пачалі з тых часоў яшчэ больш сцерагчыся праклёнаў далінаю, бо яна вельмі паслухмяная: чуць толькі скажаш, як яна тут цябе ўжо і цягне

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/100.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz