ПЕРАД ДАЛЁКАЙ ДАРОГАЙ ТРЭБА ПРЫСЕСЦІ І ПАМАЎЧАЦЬ
Перад далёкай дарогай трэба прысесці і памаўчаць. Гэта - да ўдалага шляху. Цалкам лагічна, таму што менавіта ў гэтыя хвіліны чалавек яшчэ раз інтэнсіўна пракручвае ў галаве: ці ўсё ён узяў з сабой?
Ці не забыўся дакументы, квіток, ключы? Ці ў парадку пакінуў хатў - ваду, газ, святло? А маўчанне дапамагае засяродзіцца.